Свет11

Рэдактар часопіса The Economist заклікаў байкатаваць журналістаў, якія супрацоўнічаюць з пуцінскімі тэлеканаламі і сайтамі

Як перадае РІА Навіны, выступаючы на Мюнхенскай канферэнцыі, Лукас абвінаваціў тэлеканал Russia Today і радыё Sputnik, якое ўваходзіць у склад «Расіі сегодня», у «вытворчасці хлусні».

У прыватнасці, ён заявіў, што расійскіх журналістаў з гэтых СМІ «трэба выпхнуць на задворкі медыйнай прасторы, каб да іх больш не ставіліся, як да сапраўдных журналістаў і бачылі ў іх толькі фрыкаў і прапагандыстаў».

Таксама Лукас паабяцаў, што выкарыстае свой асабісты ўплыў, каб процідзейнічаць кар'ернаму росту журналістаў, якія супрацоўнічалі з RT і Sputnik.

У сваю чаргу, кіраўнік «Расія сегодня» Дзмітрый Кісялёў заявіў, што ўзначальванае ім міжнароднае інфармацыйнае агенцтва абуранае заявамі рэдактара брытанскага часопіса The Economist.

«Гэта прагучала настолькі дзіка. І ўсё таму, што хтосьці дазваляе сабе выказваць погляды, адрозныя ад поглядаў Лукаса», — заявіў Кісялёў.

У Беларусі бюро агенцтва «Россія сегодня» ўзначаліў Андрэй Качура, які раней працаваў у прэс-службе беларускага КДБ, а пасля на «Вести FM» і ВГТРК.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет22

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі марпех у расійскім палоне пераказаў сукамернікам усе сем кніг «Гары Потэра». Ён ведаў кнігі на памяць

Што стала з Лільчыным татам?3

З панядзелка ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду

66‑гадовую гамяльчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію за каментары ў тэлеграме6

У Наварасійску ад удару беспілотнікаў загарэўся нафтаналіўны тэрмінал 2

Чаму нараджальнасць падае значна больш імкліва, чым чакалася? Аналіз даных выявіў нечаканую прычыну61

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет22

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць