Афіша88

11 лютага – прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Хронікі Нарніі. Пляменнік Чараўніка»

«Галерэя Ў» (пр.Незалежнасці, 37а). Пачатак 19.00.

У праграме:

- фаўны і бабры;

- нарнійская музыка;

- чытанне кнігі акцёрскай парай Харланчукоў-Южаковых; расповед стваральнікаў пераклада;

- гарачыя напоі і салодкія пачастункі;

- і галоўнае: магчымасць аформіць перадзамову кнігі па зніжанай цане. Наклад будзе гатовы ў сакавіку.

Уваход вольны.

 

Ініцыятарамі выдання «Хронік Нарніі» па-беларуску сталі Аляксей Шэін і Андрэй Кім.

Серыя кніг пра Нарнію карыстаецца вялікай папулярнасцю ва ўсім свеце. Да 2006 года было прададзена больш за 100 мільёнаў копіяў на 41 мове. І вось чарговай мовай, на якой выходзіць гэтая цудоўная гісторыя, становіцца беларуская.

Аўтар перакладу – Надзея Кім. Вокладку для беларускага выдання стварыў вядомы графік Раман Сустаў. У кнізе выкарыстоўваюцца класічныя ілюстрацыі самага першага выдання «Хронік Нарніі», якія рабіла слынная ангельская мастачка Паўліна Бэйнс. Кніга выходзіць у выдавецтве «Пазітыў-цэнтр».

«Хронікі Нарніі» — залатая класіка брытанскай літаратуры. К. С. Льюіс разам з Дж. Р. Р. Толкіным (трылогія «Уладар пярсцёнкаў») лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанра фэнтэзі.

Першая частка «Хронік» — «Пляменнік Чараўніка» распавядае пра стварэнне дзівоснай краіны Нарніі і пра тое, як людзі ўпершыню трапілі туды.

Прэзентацыя адбываецца пры падтрымцы амбасады Вялікабрытаніі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць