Афіша22

Сёння ў Мінску Дзень роднай мовы з «Арт-сядзібай»: арт-джэм, квест і спеўны сход

Прастора «Мёд» (вул. Талбухіна 4, 3 паверх). Уваход вольны.

Ужо традыцыйна ў Беларусі апошнія дні лютага прысвечаны роднай мове. Ва ўніверсітэтах і клубах праходзяць мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з’яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі — і ўсё прысвечана беларускай мове.

19 лютага з 17.00 да 22.00 у прасторы «Мёд» (вул. Талбухіна 4, 3 паверх) «Арт Сядзіба» ладзіць «Дні роднай мовы»: у праграме прэзентацыя папулярных беларускамоўных настольных гульняў, выступы паэтаў і музычных гуртоў.

 

Праграма 19 лютага:

17.00—19.00: Гульнятэка. Кожны жадаючы зможа згуляць у беларускамоўныя настолкі: «Разам», «Яшчарка», «Казачнік», «1514», «Мова»;

19.00 — 20.00: «Вялікі паэтычны ART JAM»: Анхела Эспіноса, Віктар ЖыбульАлесь ПлоткаВоля ЧайкоўскаяКацярына Массэ;

20.00 — 21.00: Музычная частка: Martin S.Сяргей БашлыкевічПётр Клюеў; 21.00 — 22.00: «Спеўны сход»;

На працягу ўсяго дня: Квэст+шоу ў віртуальнай рэальнасці ад суполкі «Шукай.BY».

Прэзентацыя пятага нумару часопіса ALOVAK.

Прастора «Мёд» (вул. Талбухіна 4, 3 паверх). Уваход вольны.

 

21 лютага — спектакль «Браніслаў. Сцэны з жыцця ды сноў»

21 лютага адбудзецца паказ спектаклю «Браніслаў. Сцэны з жыцця ды сноў» паводле аднайменнай п’есы Эльдара Бякірава. 

Спектакль «Браніслаў» прысвечаны Браніславу Тарашкевічу, выдатнаму навукоўцу, беларускаму дзеячу, чалавеку ахвярнаму і адважнаму.

Многія чулі, што Тарашкевіч распрацаваў класічную граматыку і правапіс беларускай мовы. Але пра ягоны пакручасты і трагічны лёс, пра які можна напісаць не тое што п’есу, а нават раман, амаль ніхто не ведае. Варта наведаць.

Уваход на спектакль 21 лютага па папярэднім запісе. Колькасць месцаў абмежаваная. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на пошту [email protected].

Каментары2

Цяпер чытаюць

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку6

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве адбылася маштабная ўцечка з дзяржаўнай базы рэестраў. Могуць пацярпець і беларусы4

У Беларусі шукаюць пакупніка на Бабін Мох. Цана пытання — мільён. І гэта са зніжкай

Навумчык пра наступствы 2020 года: Трагедыя нацыянальнага маштабу26

Беларуска прадае на барахолцы рэчы брата, пакуль той у арміі. Каб сабраць на адваката і пакінуць брата без спадчыны4

«У каго з мастакоў можна заказаць свой партрэт, а не камень у шкляным кубе?»15

Фядута рэзка адказаў Калеснікавай: За што вы змагаліся ў 2020 годзе, не цікавіць нікога, акрамя мядзведзяў з берлінскага заапарка, якія вас атачаюць49

Ціханоўская пракаментавала прапанову ЗША суседзям Беларусі зняць санкцыі на транзіт калію13

На канцэрце Каржа ў Бухарэсце для аховы арэны задзейнічаюць дзесяць тысяч чалавек10

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары103

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку6

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць