Афіша11

Моладзь БНФ праводзіць Тыдзень беларускай мовы: расклад падзей

Моладзь БНФ запрашае ўсе грамадскія і палітычныя арганізацыі абвесціць тыдзень 15-21 лютага Тыднем Беларускай мовы і цягам гэтага тыдня арганізаваць разнастайныя мерапрыемствы з гэтай нагоды. Таксама МБНФ запрашае на ўласныя мерапрыемствы (усе мерапрыемствы пройдуць па адрасе Мінск, вул.Чарнышэўскага, д.3; (уваход вольны):

15.02.2016 з 10:00 да 21:00 — на офісе па адрасе вул.Чарнышэўскага, д.3 можна скарыстацца рознымі настольнымі гульнямі на беларускай мове, пагуляць разам з сябрамі.

16.02.2016 у 19:00 — нефармальная дыскусія на тэму «Колькі дзяржаўных моваў нам патрэбна?»

17.02.2016 у 19:00 — выступы дырэктара Беларускага гуманітарнага ліцэю Уладзіміра Коласа, грамадскага дзеяча Алега Трусава, а таксама прагляд даукментальнага фільму пра ліцэй.

18.02.2016 у 19:00 — інтэрактыўная пастаноўка форум-тэатру «Мова».

19.02.2016 — кінамарафон. У 17:30 — Тутэйшыя (2007), мастацкі фільм В. Мазынскага паводле п’есы Янкі Купалы, забаронены да паказу ў Беларусі Міністэрствам культуры. У 19:00 — Вышэй за неба (2012), стужка пра беларускую моладзь, першая ў гісторыі стужка, забароненая чыноўнікамі ПРААН. У 21:30 — Племя (2015), эксперыментальнае ўкраінскае нямое кіно, галоўную ролю ў якім выканала беларуская акторка Яна Новікава.

20.02.2016 — праводзіцца гарадскі квэст у межах цэнтру Мінска. Для таго, каб прыняць удзел, неабходна зарэгістравацца па тэлефоне ці ў інтэрнэце да 19 лютага.

21.02.2016 у 20:00 — завяршэнне тыдня, святочны канцэрт.

У анлайн-фармаце запрашаем:

— далучацца да мерапрыемстваў, рабіць сэлфі і фота і выкладаць у сацыяльныя сеткі з хэштэгам #тыдзеньбеларускаймовы, #нашамова

— зрабіць фотаздымак з любой сваёй рэччу з беларускім надпісам, выкласці ў інтэрнэт і далучыць хэштэгі #тыдзеньбеларускаймовы, #мовапобач, #нашамова

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах 017-2845012, 029-1845012, а таксама ў сацыяльных сетках:

http://vk.com/mova2016

https://www.facebook.com/mova2016/

Каментары1

Цяпер чытаюць

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку6

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве адбылася маштабная ўцечка з дзяржаўнай базы рэестраў. Могуць пацярпець і беларусы4

У Беларусі шукаюць пакупніка на Бабін Мох. Цана пытання — мільён. І гэта са зніжкай

Навумчык пра наступствы 2020 года: Трагедыя нацыянальнага маштабу26

Беларуска прадае на барахолцы рэчы брата, пакуль той у арміі. Каб сабраць на адваката і пакінуць брата без спадчыны4

«У каго з мастакоў можна заказаць свой партрэт, а не камень у шкляным кубе?»15

Фядута рэзка адказаў Калеснікавай: За што вы змагаліся ў 2020 годзе, не цікавіць нікога, акрамя мядзведзяў з берлінскага заапарка, якія вас атачаюць49

Ціханоўская пракаментавала прапанову ЗША суседзям Беларусі зняць санкцыі на транзіт калію13

На канцэрце Каржа ў Бухарэсце для аховы арэны задзейнічаюць дзесяць тысяч чалавек10

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары103

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку6

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць