Афіша22

1 сакавіка — прэзентацыя кнігі Анатоля Івашчанкі «Анаталогія»

Кнігарня «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37А). Пачатак а 19.00. Уваход вольны.

Возьмуць удзел: пісьменнікі Наталка БабінаСяргей Дубавец; празаік, першы намеснік старшыні ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Алесь Пашкевіч, Старшыня ГА «СБП», галоўны рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч; паэт Усевалад Сцебурака.

Чакаюцца цікавосткі і прыемныя сюрпрызы ад Анатоля Івашчанкі.

Пра аўтара. Анатоль Івашчанка — паэт, даследчык, кандыдат філалагічных навук. Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Мінску. Выпускнік філфака Белдзяржуніверсітэта, абараніў дысертацыю па паэтыцы Алеся Разанава ў Інстытуце літаратуры НАН Беларусі. Працаваў у Саюзе беларускіх пісьменнікаў, выкладаў беларускую мову ў БНТУ. Цяпер — адказны сакратар часопіса «Дзеяслоў». Лаўрэат прэміі «Залатая літара» (2005). Аўтар дзвюх паэтычных кніг і адной манаграфіі па творчасці Алеся Разанава.

Пра кнігу. »Анаталогія» — кніга апавяданняў, запісаў і эсэ, некаторыя з якіх апублікаваныя пад сапраўдным іменем упершыню. Усе яны напісаныя ў 21-ым стагоддзі і закранаюць тэмы, блізкія тым, чыё дзяцінства і ранняе юнацтва прыпадаюць на «ліхія 90-я». Творы лаканічныя і ў вялікай ступені аўтабіяграфічныя: прасочваецца шлях галоўнага героя ад 13-гадовага хлапчука да 35-гадовага мужчыны, ад першых спробаў спазнання свету да сталасці, сварэння сям'і і радасці бацькоўства. Адрасаванае шырокаму колу чытачоў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет38

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Навумчык пра наступствы 2020 года: Трагедыя нацыянальнага маштабу26

Беларуска прадае на барахолцы рэчы брата, пакуль той у арміі. Каб сабраць на адваката і пакінуць брата без спадчыны4

«У каго з мастакоў можна заказаць свой партрэт, а не камень у шкляным кубе?»15

Фядута рэзка адказаў Калеснікавай: За што вы змагаліся ў 2020 годзе, не цікавіць нікога, акрамя мядзведзяў з берлінскага заапарка, якія вас атачаюць49

Ціханоўская пракаментавала прапанову ЗША суседзям Беларусі зняць санкцыі на транзіт калію13

На канцэрце Каржа ў Бухарэсце для аховы арэны задзейнічаюць дзесяць тысяч чалавек10

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары103

«Алеся» рыхтуецца ныраць пад Свіслач. Як метро будзе перасякаць раку11

Сямейная пара з Францыі пакінула двух малых дзяцей у лесе — і паехала. І гэта не казка пра Гензэль і Грэтэль8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет38

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць