Навука і тэхналогіі

Хімікі прэзентавалі самую гладкую водаадпорную паверхню

Адкрыццё мае патэнцыял для розных галін прамысловасці, у тым ліку для стварэння самаачышчальных паверхняў і незамярзаючага шкла для аўтамабіляў.

Выява: vecteezy

Даследчая група з Фінляндыі пад кіраўніцтвам Сакары Лепіка (Sakari Lepikko) з Aalto University распрацавала рэактар ​​для стварэння паверхняў, якія называюцца самазборнымі манапластамі (або SAM). Гэтыя манапласты маюць паверхню, падобную да вадкасці, якая ўтвараецца з пластоў малекул, кавалентна звязаных з кавалкам крэмніевага матэрыялу (прыкладна гэтак жа малекулы вадкасці ўтрымліваюцца разам). Вынікі працы даследчыкаў былі апублікаваныя ў канцы кастрычніка ў Nature Chemistry.

Гэта значна памяншае трэнне паверхні, дазваляючы кроплям вады лёгка саслізгваць з яе. Даследчыкі называюць гэты вытворчы працэс першым у сваім родзе. «Наша праца — гэта першы раз, калі хто-небудзь перайшоў непасрэдна да нанаметровага ўзроўню для стварэння малекулярна гетэрагенных паверхняў», — перадае словы кіраўніка даследавання Gizmodo.

Як кажуць самі навукоўцы, галоўная праблема пакрыцця SAM у тым, што яно вельмі тонкае — і таму лёгка рассейваецца пасля фізічнага кантакту. Даследчыкі ўпэўненыя, аднак, што далейшае вывучэнне SAM прынясе фундаментальныя навуковыя веды, на аснове якіх будуць створаныя прадукты працяглага карыстання.

Лепіка і яго калегі стварылі SAM, выкарыстоўваючы спецыяльны рэактар ​​для асаджэння пары — машыну, якая наносіць тонкія пласты матэрыялаў на паверхні шляхам кандэнсацыі выпаранага матэрыялу. У гэтым выпадку працэс уключаў апырскванне паверхні крэмнію хімічным рэчывам, вядомым як octyltrichlorosilane, каб стварыць паверхню, падобную да вадкасці. Змяняючы колькасць часу, на працягу якога крамянёвы матэрыял знаходзіўся ў рэактары, даследчыкі маглі зрабіць SAM больш альбо менш слізкім.

Вывучэнне спосабаў зрабіць паверхню больш слізкай можа падацца дзіўным заняткам, але гэтае даследаванне мае шмат практычных сфер для ўжывання. У 2016 годзе даследчая група з Pennsylvania State University стварыла пакрыццё таўшчынёй 2,5 мікрона, натхнёнае васковым налётам на раслінах, якое дазваляе такім густым вадкасцям, як кетчуп і гарчыца, саслізгваць з паверхні. 

Лепіка адзначае, што даследаванні яго каманды таксама маюць практычныя ўласцівасці і ў перспектыве могуць прывесці да стварэння паверхняў з эфектамі антыабледзянення і антызапацявання, а таксама самаачышчальных паверхняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў5

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Наваполацку выбухам знеслі даваенную казарму ВІДЭА

З польскіх аэрапортаў зранку не маглі вылятаць самалёты

У Ляхавічах патлумачылі, хто вінаваты, што хлеб з мясцовага хлебазавода выйшаў як клей4

Тадэй Пагачар: велавундэркінд з маленькай славянскай краіны, які не мае сабе роўных2

Зорка «Белсата» Валер Руселік расказаў, чым рыба ў Польшчы адрозніваецца ад беларускай13

«Во адкуль дзіркі ў сыры!» На сырным прылаўку мінскага гіпермаркета заўважылі пацука ВІДЭА7

Ізраіль і Сірыя дамовіліся аб спыненні агню1

Ціханоўская: Прашу не крыўдзіцца, калі Сяргей выступае з нейкімі рэзкімі заявамі45

«Калі затопіць, адразу і не зразумееш, адкуль менавіта». У Мінску ёсць унікальны шматпавярховік, дзе ўсе кватэры — трохузроўневыя.3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў5

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць