У першай палове 2025 года, па звестках Белстата, валавы ўнутраны прадукт Беларусі павялічыўся на 2,1% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Фота ілюстрацыйнае
Паводле першай ацэнкі, аб’ём ВУП у дзейных цэнах склаў 129,4 мільярда рублёў. У супастаўных цэнах гэта 102,1% да ўзроўню першага паўгоддзя 2024 года.
Індэкс-дэфлятар ВУП, які адлюстроўвае рост цэн на прадукцыю і паслугі, склаў 111,9% у параўнанні з першай паловай мінулага года.
Каментары