Свет

Радыяцыйны фон у Літве не змяніўся

Пасля адключэння аднаго з энергаблокаў Астравецкай АЭС у Беларусі позна ўвечары ў сераду Літоўскі цэнтр радыяцыйнай абароны заявіў, што радыяцыйны фон у краіне не змяніўся, піша Delfi.lt.

«Мы вядзём маніторынг, радыялагічны маніторынг навакольнага асяроддзя — усе нашы станцыі сёння працуюць, сувязь з усімі ёсць, і (радыяцыйны) фон не змяніўся. Паказальнікі аэразольных станцый таксама не змяніліся. (…) Фон паказвае, што ніякіх змен няма, выкідаў у навакольнае асяроддзе няма — па меншай меры, яны не даходзяць да Літвы», — заявіў у чацвер радыё LRT кіраўнік аддзела экспертызы і кантролю дазіметрыі Цэнтра радыяцыйнай абароны Юлюс Жылюкас.

Паводле яго слоў, у залежнасці ад напрамку ветру, калі ён дзьме наўпрост у бок Літвы, радыеактыўнае забруджванне можа дасягнуць мяжы краіны цягам гадзіны пасля інцыдэнту, а Вільні — цягам трох гадзін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер2

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр польскі архітэктар беларускага паходжання Міхал Балаш 1

Стала вядома, супраць якіх прадпрыемстваў уведзены 18-ы пакет санкцый ЕС17

Даведаліся, як справы ў Рыгора Кастусёва — ёсць добрыя навіны6

Жыхар Барысава напісаў скаргу ў кінапракат з-за назвы фільма, якая ўвяла ў зман2

У Польшчы ў таксі беларуса на хуткасці ўрэзалася дзяўчына на самакаце і запатрабавала вялікую кампенсацыю15

Пары, якія пазнаёміліся ў інтэрнэце, менш шчаслівыя? Вось што кажа новае даследаванне4

Брытанія заявіла, што ГРУ задоўга да атручвання Юліі Скрыпаль узламала яе імэйл

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер2

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць