Свет88

У Расіі прапанавалі ўвесці падатак на стравы недружалюбных краін

Паводле аўтараў прапановы, кухня — гэта частка культуры і сродак прасоўвання нацыянальных каштоўнасцяў, якія ў выпадку заходніх краін не супадаюць з расійскімі.

Фота: vecteezy.com

Партыя «Камуністы Расіі» збіраецца звярнуцца да прэм’ер-міністра Міхаіла Мішусціна з прапановай увесці дадатковы падатак на кафэ і рэстараны, якія прапануюць стравы замежнай кухні. Пра гэта паведаміў старшыня партыі Сяргей Малінковіч, піша «Астра».

Ён лічыць, што падатак павінен тычыцца не ўсіх устаноў, а толькі тых, дзе падаюць ежу з краін, настроеных супраць Расіі.

Ён растлумачыў, што кухня — гэта частка культуры і сродак прасоўвання нацыянальных каштоўнасцяў, якія ў выпадку заходніх краін не супадаюць з расійскімі.

Паводле яго задумы, у першую чаргу варта «дыскрэдытаваць» рэстараны італьянскай, французскай, паўднёвакарэйскай, японскай, іспанскай і нямецкай кухні. Акрамя таго, Малінковіч прапанаваў абмеркаваць магчымасць падаткаабкладання кафэ, дзе падаюць азербайджанскія і турэцкія стравы.

«Нельга чапаць кітайскую кухню — гэта нашы сябры. Акрамя таго, лацінаамерыканскую кухню, в’етнамскую, беларускую, узбекскую, арабскую, рэстараны паўночнакарэйскай кухні. Што датычыцца падатку, думаю, павінна быць уведзена шкала. Францыя, ФРГ, Італія, напрыклад, актыўна выступаюць супраць нас. Японія даўно хоча атрымаць нашы тэрыторыі. Таму для страў гэтых краін павінен быць дадатковы падатак у 12%. Што да астатніх — пакуль можна пачаць з 10%», — падсумаваў палітык.

Ён таксама заявіў, што традыцыйная руская кухня нібыта больш карысная і лепш засвойваецца арганізмам.

У спісе краін, якія Масква лічыць недружалюбнымі, у цяперашні час значацца 49 дзяржаў. Сярод іх, у прыватнасці, — краіны Еўразвяза, за выключэннем Славакіі і Венгрыі, а таксама ЗША, Японія, Вялікабрытанія, Аўстралія, Украіна, Швейцарыя і Чарнагорыя.

Каментары8

  • Поцык
    17.07.2025
    На борщ введите и сало ещё, дегенераты тупые. Кстати, водку начали изначально делать в Польше.
  • Суповой пакетик
    17.07.2025
    %, да нет, они просто переели блюд русской кухни...
  • Жыгуль
    17.07.2025
    Ад кока-колы спачатку адмоўцеся, лапці, ну і цырк!

Цяпер чытаюць

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей19

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?1

Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме17

Жыхары шматпавярховіка ў цэнтры Мінска страцілі сон праз спеў паўлінаў3

У Мінску дэмантавалі памятныя знакі ў гонар міліцыі. Яны не прастаялі і двух гадоў ФОТАФАКТ6

У Еўропе нараджальнасць на гістарычна найніжэйшым узроўні. І нават прасямейная палітыка не дапамагае5

Беларусам з 11-месячным дзіцём не далі паляцець на Кіпр па польскім праязным дакуменце. Дачапіліся да дзіцяці12

На матчы беларускіх футбалістаў у Грузіі заўзятараў прымушалі прыбіраць БЧБ-сцягі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей19

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць