На літоўска-беларускай мяжы мытнікі падчас праверкі турыстычнага аўтобуса высветлілі, што ягоны кіроўца нелегальна вязе вялікую партыю аўтазапчастак.

49-гадовы беларус, які ехаў з Літвы праз пункт пропуску «Каменны Лог», сцвярджаў, што нічога забароненага ў яго няма і дэкларацыю запаўняць не трэба.
Але падчас праверкі мытнікі знайшлі ў яго не толькі асабістыя рэчы, але і гідраматоры, валы, шплінты, амартызатары і іншыя аўтамабільныя дэталі — на суму больш за 23 тысячы рублёў. Частка знойдзенага — металічныя шайбы і ўтулкі.

Цяпер кіроўцу пагражае штраф больш за 2 тысячы рублёў за спробу незаконнага ўвозу тавараў у вялікай колькасці без дэкларацыі. Гродзенская мытня ўжо пачала адміністрацыйную справу.
Беларускія мытнікі адказалі на скаргі адносна доўгага афармлення на мяжы
Расіянку затрымалі ў мінскім аэрапорце з ювелірнымі вырабамі і адзеннем сусветных брэндаў на 488 тысяч рублёў
«Такая праца дыскрэдытуе бязвізавы рэжым». Беларусы сцвярджаюць, што праца беларускіх мытнікаў ганебная для краіны
На беларускай мяжы затрымалі груз гашышу, замаскаванага пад грушавае пюрэ
Каментары