Грамадства55

Скраў $2500 і знік. Махляр падмануў больш за 30 фаундараў па ўсім свеце — сярод іх ёсць і беларусы

Джон Мілер шукаў сваіх ахвяр у LinkedIn і прапаноўваў свае паслугі бізнес-кансультанта. Пасля пары анлайн-сустрэч і 100% перадаплаты ён пераставаў выходзіць на сувязь.

Сярод пацярпелых аказалася беларуска Ганна Барзакоўская, фаундар праекта Helasens. Яна расказала, як махляры падманваюць стартапераў, ці рэальна дамагчыся справядлівасці праз праваахоўныя органы і чаму LinkedIn не блакуе іх профілі. Яе гісторыю пераказвае Devby.io.

Ніякіх падазрэнняў

Вакол стартапаў існуе цэлая інфраструктура, што дапамагае ў падрыхтоўцы пітчаў. Справа ў тым, што пітч — гэта вельмі сур’ёзны дакумент, які патрабуе шмат часу, высілкаў і пастаяннага абнаўлення. Таму важна мець вопытны погляд збоку.

Цэны на гэтым рынку моцна адрозніваюцца. Хтосьці прапаноўвае скласці пітч з нуля і нават падрыхтаваць прэзентацыю — гэта каштуе каля $10 тысяч.

Хтосьці, як Джон Мілер, абмяжоўваецца кансультацыямі (такі пакет абыдзецца ў $2500). Ён сам мяне знайшоў. Ніякіх падазрэнняў: выдатны LinkedIn з водгукамі рэальных людзей, на званках было відаць, што чалавек разбіраецца ў тэме. Пазней стала вядома, што ў Джона сапраўды быў свой бізнес, і ён прыцягваў інвестыцыі.

Перад першай сустрэчай я яго гугліла і не знайшла нічога падазронага. Хоць, напэўна, трэба было шукаць «John Miller fraud» — тады б дакладна нешта выявіла. Цяпер заўсёды так буду рабіць.

Першая сустрэча прайшла выдатна, ён нават даў мне заданні і аформіў іх у Jira. Відаць, гэта частка стратэгіі — спачатку ўсё рабіць добра, каб чалавек не стаў адразу вяртаць грошы праз банк. Бо «свежы» плацеж яшчэ можна аспрэчыць.

Але пасля першых двух званкоў ён знік. Спачатку сказаў, што захварэў — маўляў, бактэрыяльная інфекцыя ў воку. Нават паказваў фота сваёй хваробы. Яны праўдзівыя, але пазней я даведалася, што хварэў ён год таму.

Потым быццам бы пачаліся святы. А далей ён проста перастаў адказваць. Спачатку я думала, што ён набраў занадта шмат кантрактаў і не паспявае са ўсімі працаваць. Але потым закралася думка: а што, калі ён — ашуканец?

Імя несапраўднае, кампанія — таксама

Я афіцыйна запатрабавала вяртанне сродкаў і адправіла ліст на ўказаны ў дагаворы адрас у Сан-Францыска. Ліст вярнуўся з паметкай: «такой кампаніі не існуе».

Потым я спрабавала аформіць інкаса — гэта працэдура, пры якой банк па тваім запыце вяртае сродкі. Безвынікова: прайшло ўжо шмат месяцаў, і ён, хутчэй за ўсё, паспеў абнаявіць грошы.

А потым са мной звязаліся іншыя фаўндары, якіх ён «надзьмуў». Мяне дадалі ў агульны чат з іншымі пацярпелымі. Цяпер нас ужо 30 чалавек.

Аказалася, ён звычайна «супрацоўнічаў» з кампаніямі з ЗША, Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, у сферы health tech. Ён хлусіў пра сваё імя і месцазнаходжанне — камусьці казаў, што знаходзіцца ў Мексіцы, адной жанчыне — што на Алясцы. Нават паказваў снег падчас відэасустрэчы.

Большасць пацярпелых страцілі адносна невялікія сумы — да $10 тысяч. Але ёсць і чалавек, у якога ён украў $50 тысяч.

Зараз мы праз LinkedIn адсочваем яго новыя кантакты. У яго актыўная старонка, і мы глядзім, каго ён дадае, каб папярэдзіць гэтых людзей. Адна фаўндарка ўжо была своечасова папярэджаная.

З намі звязаўся чалавек, які раней вёў з ім бізнес. Але ў «Джона Мілера» пазней пачаліся праблемы з рэчывамі. Наколькі гэта праўда — складана сказаць.

Як аднавіць справядлівасць

На жаль, наўрад ці атрымаецца прыцягнуць зламысніка да адказнасці. У асноўным таму, што сумы шкоды адносна невялікія. Мы нават не змаглі заблакаваць яго старонку ў LinkedIn, хоць адзін з пацярпелых асабіста знаёмы з супрацоўнікам службы бяспекі платформы.

Трэба падаць інфармацыю ў сацсетку, што менавіта на старонцы здаецца нам непраўдзівым. Але ў гэтым і праблема — старонка вонкава карэктная.

Каб LinkedIn або паліцыя прызналі чалавека махляром, трэба спачатку даказаць сам факт махлярства. А гэта надзвычай складана: у яго ўсё несапраўднае — імя, кампанія, месцазнаходжанне. Мы нават не ведаем, у якой краіне ён жыве. Таму незразумела, у якую паліцыю звяртацца.

Адзіным варыянтам застаецца зварот у федэральныя структуры ЗША, што займаюцца электронным гандлем і інтэрнэт-махлярствам. Мы адправілі туды дакументы, але пакуль што ніякай зваротнай сувязі няма.

Зараз мы спадзяёмся прыцягнуць увагу медыя — перш за ўсё для таго, каб папярэдзіць іншых людзей.

Якія высновы

За ўсю маю фаўндарскую кар’еру гэта першы раз, калі я сутыкнулася з сапраўдным махлярствам — калі чалавек мэтанакіравана ўводзіць у зман і забірае грошы.

Калі «Джон Мілер» пастаянна пераносіў сустрэчы, я не магла працягваць працу над пітчам і ўвесь час была ў падвешаным стане. Нават не магла шукаць іншага падрадчыка — бо ўжо заплаціла.

Тут справа не толькі ў грошах, але і ў часе, якога ў фаундараў заўсёды не хапае.

Але тое, як фаўндары самаарганізаваліся і пачалі адстойваць свае правы, — вельмі натхняе. Мы разумеем, што ні грошы, ні час ужо не вярнуць. Але мы папярэджваем іншых, пішам улады і журналістам.

Куды звяртацца, калі вас падманулі ашуканцы:

Каментары5

  • Неверагодная
    18.07.2025
    Чакаем, калі яна яшчэ аформіць "зварот па інкаса" - вось гэта будзе сапраўдны фэйспалм! Хай разбярэцца спачатку, што гэта такое, а потым лезе ў стартапы фаўндарыць.
  • Инфоциган кинул инфоциганку
    18.07.2025
    Краткий пересказ плача Ярославны
  • Барыга кинул барыгу. Куда донатить на квартиру в Варшаве?
    18.07.2025
    Белорус, Невероятный

Цяпер чытаюць

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер2

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр польскі архітэктар беларускага паходжання Міхал Балаш 1

Стала вядома, супраць якіх прадпрыемстваў уведзены 18-ы пакет санкцый ЕС17

Даведаліся, як справы ў Рыгора Кастусёва — ёсць добрыя навіны6

Жыхар Барысава напісаў скаргу ў кінапракат з-за назвы фільма, якая ўвяла ў зман2

У Польшчы ў таксі беларуса на хуткасці ўрэзалася дзяўчына на самакаце і запатрабавала вялікую кампенсацыю15

Пары, якія пазнаёміліся ў інтэрнэце, менш шчаслівыя? Вось што кажа новае даследаванне4

Брытанія заявіла, што ГРУ задоўга да атручвання Юліі Скрыпаль узламала яе імэйл

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер2

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць