З Германіі адправілі першы дэпартацыйны рэйс у Афганістан. Працяг будзе
Улады Германіі дэпартавалі ў Кабул 81 грамадзяніна Афганістана, асуджаных за цяжкія злачынствы. Самалёт ужо прызямліўся ў Афганістане. Гэта першы дэпартацыйны рэйс пры новым канцлеры Фрыдрыху Мерцы, які вядзе палітыку жорсткага абмежавання міграцыі, піша Bild.

Cярод дэпартаваных:
- 12 чалавек, асуджаных за забойствы;
- 17 — за сэксуальны гвалт;
- больш за 40 — за іншыя цяжкія злачынствы з ужываннем гвалту;
- некалькі наркатычных злачынцаў.
Агульны тэрмін зняволення для ўсіх разам перавышае 200 гадоў.
У спісе таксама фігуруе мужчына, які ў 2019 годзе разам з трыма саўдзельнікамі на працягу некалькіх гадзін гвалтаваў 14-гадовую дзяўчынку ў цэнтры для бежанцаў у Ілеркірхбергу.
Міністр унутраных спраў Германіі Аляксандр Добрынт заявіў, што гэтая дэпартацыя — частка новага жорсткага курсу ў палітыцы бяспекі, абвешчанага ў рамках кааліцыйнай дамовы. Паводле яго слоў, у Германіі няма і не будзе права на знаходжанне для злачынцаў, якія ўчынілі асабліва цяжкія злачынствы.
Добрынт адзначыў, што дэпартацыі будуць працягвацца, і для поўнага вывазу ўсіх асоб з падставай для высылкі можа спатрэбіцца як мінімум яшчэ 16 рэйсаў.
Паводле даных Цэнтральнага рэгістра іншаземцаў, па стане на 30 чэрвеня ў Германіі знаходзіліся:
- 1710 афганцаў, якіх неабходна дэпартаваць неадкладна;
- яшчэ 9462 афганцаў знаходзяцца ў краіне нелегальна, але пакуль маюць адтэрміноўку высылкі.
Дэпартацыю падтрымаў і міністр унутраных спраў Аўстрыі Герхард Карнер, заявіўшы:
«Еўропа нарэшце становіцца больш жорсткай і паслядоўнай. Мы мусім рашуча выдвараць злачынцаў і тых, хто ўяўляе пагрозу грамадству».
У Германіі рыхтуюць скарачэнні сацыяльных выплат: беспрацоўныя жывуць лепш за тых, хто працуе
Мерц змог пераканаць Трампа пры дапамозе «дыпламатыі чэкавых кніжак»
«Расія павінна кампенсаваць Украіне 500 млрд еўра» — канцлер Германіі Мерц
Германія вырашыла пакінуць гісторыю ў мінулым і рыхтавацца да вайны
«Гэта рызыкоўна, але пакідаць як ёсць таксама не варыянт». Фрыдрых Мерц падтрымаў удары ЗША па Іране
Каментары