Грамадства2323

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Учора выкрыў сябе адзін з адміністратараў канала ГУБАЗіК з нікнэймам M-13. Ім аказаўся падпалкоўнік Міхаіл Мяховіч. Вось што пра яго вядома.

Міхаіл Мяховіч, які выпадкова выклаў паведамленне ў канал. Фота: sport5.by

Міхаілу Мяховічу 34 гады. Родам ён з Талачына (Віцебская вобласць). Вядома, што з 2014 года ён працаваў у міліцыі ў Гомелі. Але ў 2017 годзе, па звестках кіраўніка арганізацыі «Байпол» і былога супрацоўніка ГУБАЗіКа Аляксандра Азарава, ён папрасіўся на перавод у Мінск па сямейных абставінах.

Аляксандр кажа, што Мяховіча запрыкмеціў Міхаіл Бедункевіч — яны абодва захапляліся футболам. Бедункевіч фарміраваў у першым аддзеле трэцяга ўпраўлення ГУБАЗіКа групу камп'ютарнай разведкі і Мяховіча ўзялі туды старшым аперупаўнаважаным. Па інфармацыі Азарава, Міховіч займаўся таксама вядзеннем тэлеграм-каналаў ГУБАЗіКа.

Па працы Мяховіч нічым асаблівым не выдзяляўся. «Ёсць оперы, якіх усе ведаюць і якія раскрываюць гучныя справы, але ён не такі — проста опер», — кажа Азараў.

Цяпер Мяховіч займаецца прабівам затрыманых — пошукам слядоў іх удзелу ў дэманстрацыях ці іх выказванняў. Напрыклад, калі прыходзяць да чалавека на ператрус, а там ёсць яшчэ адзін, то праглядаюць, што па ім вядома.

Падобна, што міліцэйскую базу «Актывіст» Мяховіч і вядзе.

Па нашых звестках, Мяховіч таксама браў удзел у затрыманнях і запісах прыніжальных відэа з беларусамі, затрыманымі па палітычных матывах.

Пасля 2020 года ГУБАЗіК з упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю ператварыўся ў палітычную паліцыю, якая рэпрэсуе палітычных праціўнікаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. 

Пасля нападу Расіі на Украіну на ГУБАЗіК былі ўскладзеныя задачы задушэння антываенных пратэстаў у Беларусі, спынення сабатажу на чыгунцы і ідэнтыфікацыі грамадзян, якія перасылаюць у незалежныя тэлеграм-каналы інфармацыю аб перасоўваннях расійскіх войскаў. 

Афіцэры структуры запісвалі відэа з затрыманымі па палітычных прычынах, а пасля іх паказвалі на фоне плакатаў з літарай Z — сімвалам расійскай агрэсіі.

У звязаных з ГУБАЗіКам каналах вялася адкрытая прапаганда расійскага імперыялізму і нагняталася нянавісць не толькі да людзей з іншымі поглядамі, але і да беларускай мовы, іншых еўрапейскіх народаў і ўсяго нярускага. 

Апошнія гады ГУБАЗіК адыгрываў цэнтральную ролю ў разбурэнні беларускай дзяржаўнасці: з яго ўдзелам былі вынішчаныя апазіцыйныя палітычныя структуры, незалежныя СМІ, выхалашчаная культура, раскіданыя непадкантрольныя ўладам бізнэсы. Дзясяткі тысяч людзей прайшлі праз затрыманні, сотні тысяч вымушаныя былі пакінуць радзіму. 

Калі вам важна тое, што робіць «Наша Ніва», падтрымайце нас праз Патрэон, праз Пэйпол, або перадаўшы Рэдакцыі іх любым іншым зручным для вас спосабам, праз тых рэдактараў і журналістаў «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста.

А яшчэ — падказвайце нам, на што звярнуць увагу, і перадавайце інфармацыю знутры Беларусі праз сакрэтны чат у тэлеграме @nn_editor або на мэйл [email protected]. Або ў Сігнал ці іншым спосабам тым з рэдактараў і журналістаў «НН», якіх ведаеце асабіста.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары23

  • даведка
    19.07.2025
    А при каких обстоятельствах покинул ГУБОПиК с понижением экс-начальник отдела Юрий Ткачук, который ранее комментировал самые громкие дела, но оказался в оперативной таможне ГТК? https://i.ibb.co/TBzQL4Zj/Tkachuk.png
  • Чавус
    19.07.2025
    Минчанин, Яны не жабракі. Ходзяць па хатах і трасуць людзей без кантролю.
  • Калалпда
    19.07.2025
    ... нейкае

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Аліеў параіў Украіне не згаджацца на акупацыю. Z-каналы заклікаюць рыхтавацца да вайны з Азербайджанам15

Аліеў параіў Украіне не згаджацца на акупацыю. Z-каналы заклікаюць рыхтавацца да вайны з Азербайджанам

Усе навіны →
Усе навіны

«Во адкуль дзіркі ў сыры!» На сырным прылаўку мінскага гіпермаркета заўважылі пацука ВІДЭА7

Ізраіль і Сірыя дамовіліся аб спыненні агню1

Ціханоўская: Прашу не крыўдзіцца, калі Сяргей выступае з нейкімі рэзкімі заявамі44

«Калі затопіць, адразу і не зразумееш, адкуль менавіта». У Мінску ёсць унікальны шматпавярховік, дзе ўсе кватэры — трохузроўневыя.2

Стала вядома пра вызваленне былога журналіста «Медыя-Палесся» Яўгена Нікалаевіча

Беларускі футбаліст у 25 гадоў перайшоў у 13-ы клуб у кар'еры

Гендырэктара ІТ-кампаніі адхілілі пасля відэа з падначаленай на канцэрце Coldplay7

Таматы ад 3 рублёў, агуркі таннейшыя за бульбу. Што прадаецца на Камароўцы ў выходныя

Сэкс-коўч беларускага паходжання Алекс Лэслі прыляцеў у Маскву і не быў затрыманы, нягледзячы на крымінальную справу11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аліеў параіў Украіне не згаджацца на акупацыю. Z-каналы заклікаюць рыхтавацца да вайны з Азербайджанам15

Аліеў параіў Украіне не згаджацца на акупацыю. Z-каналы заклікаюць рыхтавацца да вайны з Азербайджанам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць