Прэс-служба МУС паведаміла, што ў Оршы супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі пры падтрымцы байцоў АМАПа затрымалі двух мясцовых жыхароў падчас атрымання хабару.

Скрыншот з відэа
Як высветлілася, 37-гадовы службовец разам з 32-гадовым кіраўніком аднаго з сельгаспрадпрыемстваў дапамаглі камерцыйнай фірме выйграць тэндар на рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі для гаспадарак раёна. За гэта яны атрымалі ад прадстаўнікоў фірмы 20 тысяч рублёў.
Следчыя распачалі крымінальныя справы за атрыманне і дачу хабару. Цяпер высвятляюцца і іншыя магчымыя эпізоды незаконнай дзейнасці затрыманых.
Каментары