Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю выявілі факты атрымання хабару службовымі асобамі прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу і лясной гаспадаркі Мінскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцей, паведамляе прэс-служба МУС.

Паведамляецца, што падазраваныя рэгулярна атрымлівалі грошы ад прадстаўніка камерцыйнай фірмы за лабіраванне яго інтарэсаў: заключэнне дагавораў на рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі, падпісанне актаў прыёмкі і своечасовую аплату работ. Памер траншаў дасягаў некалькіх тысяч рублёў.
У дачыненні да пяці службовых асоб і бізнесмена пракуратура распачала крымінальныя справы.
Каментары