Здарэнні44

Кілеру банды Марозава выставілі абвінавачванне

Мужчына, якога СК называе кілерам банды Марозава, амаль 20 гадоў хаваўся ад следства па падробленых дакументах у Расіі і Казахстане, адкуль у сакавіку 2025 года быў экстрадаваны ў Беларусь. Цяпер Следчы камітэт расказаў пра яго злачынствы.

Пра экстрадыцыю з Казахстана ў Беларусь Віктара Рэцкага, які выконваў ролю штатнага кілера банды Марозава, МУС паведаміў у сакавіку. 

Цяпер следства справаздачылася, што абвінавачаны датычны да не менш як двух рэзанансных забойстваў у перыяд крымінальных войнаў 90‑х гадоў.

Першае забойства датуецца 1994 годам, піша СК. Тады фігурант завабіў сваіх сяброў з Вільні ў Гомель, дзе ўдзельнікі банды Марозава, прадставіўшыся супрацоўнікамі міліцыі, здзекаваліся з пацярпелых, патрабуючы прадаставіць інфармацыю, якая іх цікавіла. Зразумеўшы, што гэта не працуе, яны забілі двух гасцей і, загрузіўшы целы ў аўтамабіль, разам з яшчэ жывымі замежнікамі прывезлі на бераг ракі Сож. Там, прывязаўшы да іх металічныя тракі, кінулі ў раку. З двума жывымі замежнікамі паступілі таксама.

Яшчэ адно злачынства — расстрэл крымінальнага аўтарытэта. Восенню 1997 года ўдзельнікі банды Марозава расстралялі аўтамабіль крымінальнага аўтарытэта. У выніку перастрэлкі загінулі тры чалавекі, у тым ліку гадавалае дзіця.

Падазраванаму прад'яўлена абвінавачванне па артыкуле 100 Крымінальнага кодэкса БССР 1960 года (наўмыснае забойства двух або больш асоб з асобай жорсткасцю). Санкцыя дадзенага артыкула, паведамляе СК, прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе смяротнай кары. Але, як раней «Нашай Ніве» тлумачылі юрысты, цалкам магчыма, што кілер марозаўцаў атрымае толькі 15 гадоў.

Каментары4

  • %
    29.10.2025
    А мы у 1960 год ў БССР вярнулісь? У нас што да сеньня БССРэўскі КК? Свайго найноўшага няма?

    А кілера гэтага да сьмерці ў турме трымаць без права на выхад
  • даведка
    29.10.2025
    Есть 1999 года, но преступления совершались при Лукашенко ещё по старому.
  • .
    29.10.2025
    Працуюць тыя нормы заканадаўства, якія дзейнічалі на момант злачынства. Закон не мае адваротнай моцы.
    Гэта якраз выпадак, калі выконваецца "да законаў", як яно і павінна быць паўсюдна.

    І пачытайце дадатковыя тлумачэнні юрыста па спасылцы.

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Пратасевіч пацвердзіў, што ён сапраўды разведчык45

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць47

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць