Свет11

У турме ў Эквадоры знайшлі дзясяткі павешаных вязняў

10 лістапада ў турме Эль Ора, што ў горадзе Мачала (Эквадор), знайшлі целы 27 павешаных зняволеных. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі са спасылкай на эквадорскую турэмную службу (SNAI).

Фота: Luis Suarez / AFP via Getty Images

Перад гэтым у турме адбыліся масавыя беспарадкі, у выніку якіх загінулі чацвёра вязняў, а больш за 30 атрымалі раненні. Паводле афіцыйнай версіі, вязні «задушылі адзін аднаго», што прывяло да імгненнай смерці, аднак улады не ўдакладнілі падрабязнасцяў.

Беспарадкі пачаліся каля трэцяй гадзіны ночы 9 лістапада. Прычынай стаў пратэст зняволеных супраць перамяшчэння іх у новую турму строгага рэжыму ў іншай правінцыі. Як паведамляецца, ім удалося перамагчы ахову, захапіць зброю і зрабіць самаробныя выбуховыя прыстасаванні. У выніку сітуацыю ўдалося ўзяць пад кантроль, але без ахвяр не абышлося.

Месяц таму ў гэтай жа самай турме загінулі 14 вязняў падчас сутычак паміж крымінальнымі групоўкамі. Увогуле, як паведамляе El Mundo, з 2021 года ў эквадорскіх турмах загінулі каля 600 чалавек — пераважна праз разборкі паміж бандамі.

Мясцовыя жыхары і сваякі вязняў патрабуюць ад уладаў узмацнення бяспекі і пераносу турмы Эль Ора, бо яна месціцца ў самым цэнтры горада Мачала.

У верасні ЗША прызналі дзве найбуйнейшыя эквадорскія злачынныя групоўкі — «Лос Лобас» і «Лос Чанэрас» — тэрарыстычнымі арганізацыямі.

Каментары1

  • Мистер Х
    10.11.2025
    Дикие люди… лос Лобос это волки 🐺

Цяпер чытаюць

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ5

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

Apple прэзентавала авоську-чахол для айфона. Цана ўражвае6

У прапагандысткі «Спутніка» абакралі кававы пункт, а міліцыя нічога не зрабіла5

У жыхаркі Брэста скралі даражэзную брэндавую сумачку. Прынамсі яна ў гэта шчыра верыла2

Памятаеце кватэры, за прагляд якіх бралі па 7000 рублёў? Стала вядома, за колькі іх купілі13

Кіроўцаў аўтобусаў папулярнага ўнутрыбеларускага маршрута адзелі ва ўніформу

Анджэя Пачобута ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы6

У Нацыянальным мастацкім музеі выстава да 120‑годдзя Андрэя Бембеля, заснавальніка беларускай школы скульптуры1

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі23

«Нам не патрэбны эмоцыі — патрэбна дапамога». Мама зніклага чатыры дні таму Максіма распавяла пра пошукі сына і падтрымку людзей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ5

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць