У Кітаі абрынулася частка 750‑метровага моста, здадзенага толькі сёлета ВІДЭА
У правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая абрынулася частка нядаўна адкрытага моста «Хунцы», даўжынёй каля 758 метраў. Мост злучаў цэнтральныя раёны краіны з Тыбетам.

Яшчэ ў панядзелак паліцыя горада Марканг цалкам закрыла рух па мосце, бо былі заўважаныя трэшчыны на найбліжэйшых схілах і на дарозе побач. Таксама фіксаваліся зрухі горнага рэльефу.
На наступны дзень сітуацыя пагоршылася — апоўзень выклікаў разбурэнне пад’язной эстакады і часткі праезнай часткі моста.
JUST IN: Hongqi bridge collapses in southwest China, months after opening. pic.twitter.com/EK3YcWEjUy
Паводле мясцовых уладаў, ахвяр няма.
Будоўля моста была завершана ў пачатку гэтага года, пра што раней паведамляла кампанія-падрадчык Sichuan Road & Bridge Group.
Каментары