Свет1919

Белы дом апублікаваў «Залу ганьбы» СМІ

Запуск на сайце Белага дома старонкі са спісам медыярэсурсаў, якіх трампаўская адміністрацыя вінаваціць у фэйках, стаў чарговым крокам у эскалацыі працяглага супрацьстаяння прэзідэнта Дональда Трампа са СМІ.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа запусціла на сайце Белага дома новую старонку, прысвечаную медыярэсурсам, якіх абвінавачвае ў «распаўсюджванні фэйкаў» і скажэнні слоў і падзей з удзелам прэзідэнта ЗША.

Старонка мае жорсткі загаловак: «Уводзяць у зман. Прадузятыя. Выкрытыя» і складаецца з некалькіх частак, якія ранжыруюць СМІ паводле «праступкаў».

Асноўныя раздзелы старонкі

«Медыяпарушальнік тыдня». У гэтым раздзеле пералічаныя CBS News, The Boston Globe і The Independent. 

«Зала ганьбы парушальнікаў». Гэта «зборнік хлуслівых і ўводзячых у зман матэрыялаў». Тут у форме табліцы прыводзяцца навінавыя нагоды, асвятленне якіх Белы дом лічыць «фэйкавым».

«Табліца лідараў». Сюды ўнесены выданні, якія, на думку адміністрацыі, найбольш сістэматычна ўводзяць у зман: The Washington Post, MSNBC, CBS News, CNN, The New York Times, Politico, The Wall Street Journal.

«Рэцыдывісты». Тут пералічаны выданні, якія сістэматычна з'яўляюцца ў спісах «парушальнікаў» адміністрацыі. Сярод іх — Axios, BBC, Associated Press, The Hill і іншыя.

Стварэнне такога спісу з'яўляецца беспрэцэдэнтным крокам з боку адміністрацыі ЗША ў яе пастаянным канфлікце з галоўнымі амерыканскімі медыя.

Каментары19

  • Дзякуй
    30.11.2025
    О, дзякуй. Будзем звярацца са спісам, калі будзем чытаць навіны.
    А то пакуль разбярэсся, што за смі, каму належыць, якую палітыку праводзіць рэдакцыя, марнуеш час.
    А тут гатовы спісак фэйкамётаў. Дзякуй яшчэ раз.
  • Да чаго скотваецца Амерыка
    30.11.2025
    Да рэпрэсіўных спісаў і рэпрэсій супраць няўгодных адзін крок
  • Усё ў Амерыцы будзе добра
    30.11.2025
    Да чаго скотваецца Амерыка, пакуль што Америка скацілася да фэйкаў у смі. Вы лічыце нармальным друкаваць хлусню?

Цяпер чытаюць

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў3

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве абвясцілі, хто падзеліць мільён еўра за ідэі па збіванні паветраных шароў з Беларусі4

Расія страчвае кантроль над Усходняй Еўропай — але размова не пра Беларусь3

«Toyota кідалася з паласы ў паласу». На галоўным праспекце Мінска адбыліся разборкі2

«Мы пад уплывам яе прадавалі». «Бела-Кола» ўварвалася ў скандал з кватэрай Долінай4

На новых станцыях метро ў Мінску ўжо пасыпалася фарба. У сеціве іранізуюць пра «Год якасці»11

Былога каліноўца Васіля Грачыху асудзілі да пяці гадоў калоніі1

Беларусбанк зноў працягнуў дзеянне зніжаных ставак па крэдытах на новабудоўлі1

Блогерка заявіла пра спробу выкрадання дзяцей у Бараўлянах6

Літва пакуль не збіраецца закрываць мяжу з Беларуссю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў3

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць