Здарэнні

Жанчына пачала губляць валасы пасля нарошчвання валасоў

Сітуацыя адбылася ў Мазыры. У пачатку красавіка 30‑гадовая жанчына звярнулася да спецыялісткі, каб зняць нарошчаныя валасы, а затым выканаць біябялковае нарошчванне новых. Паслуга абышлася ў 210 рублёў. Чэк па факце аплаты майстар не выдала, піша «Гомельская праўда».

Пасля працэдуры ў жанчыны пачала балець галава. Да таго ж адчуваўся выразны дыскамфорт ад «пацягвання валасоў». Пра гэта яна адразу паведаміла майстрысе. Тая растлумачыла праблему: маўляў, паставіла шмат капсул, цяпер трэба проста пацярпець некалькі дзён.

Аднак час ішоў, а боль не праходзіў. Пры гэтым галава пачала моцна свярбець, і валасы пачалі выпадаць цэлымі клокамі.

Жанчыне давялося чарговы раз звярнуцца да спецыялісткі па параду, што рабіць далей. Майстарка абмалявала сітуацыю так: валасы выпадаюць самі па сабе, прычына крыецца ў арганізме кліенткі, таму ёй варта прапіць курс жалеза або якіх-небудзь вітамінаў, расказала прэс-сакратарка Гомельскага абласнога суда Аліна Сулейка.

Аднак сверб скуры ў мазыранкі не спыняўся. Тады яна звярнулася да іншага спецыяліста, ужо ў афіцыйным салоне. Новая майстарка параіла тэрмінова здымаць валасы, бо яны былі нарошчаны няякасна. І якраз з-за гэтага ў жанчыны балела і свярбела галава.

Амаль у самым канцы красавіка пацярпелая жанчына трапіла да першай спецыялісткі для зняцця нарошчаных валасоў. Пасля працэдуры яна запатрабавала ў майстаркі вяртання раней заплачаных грошай, бо відавочна, што паслуга была аказана няякасна. Тая згадзілася, але вярнула толькі 140 рублёў, заявіўшы, што астатнія патраціла на матэрыял для выканання нарошчвання.

Лагічна, што жанчыну такая арыфметыка не задаволіла. Яна звярнулася ў суд, папрасіўшы ў пазоўнай заяве спагнаць з адказчыцы кампенсацыю маральнай шкоды, а таксама тыя самыя 70 рублёў.

Паводле Закона «Аб абароне правоў спажыўцоў» кліент можа скасаваць дагавор аб аказанні паслугі і патрабаваць вяртання заплачанай за яе сумы, калі недахопы не ўхілены выканаўцам, удакладніла Аліна Сулейка.

Акрамя таго, у адпаведнасці з заканадаўствам спажывец мае права на тое, каб аказаная паслуга была бяспечнай для жыцця і здароўя. У сувязі з тым, што ў дадзеным выпадку адказчыца гэтыя крытэрыі не выканала, суд Мазырскага раёна задаволіў патрабаванні істцы ў поўным аб’ёме, пастанавіўшы спагнаць на яе карысць астатак заплачанай сумы — 70 рублёў і грашовую кампенсацыю маральнай шкоды — 200 рублёў. У даход дзяржавы адказчыца абавязана выплаціць дзяржпошліну ў памеры 210 рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мужчына, абвінавачаны ў спробе выкрадання дзяцей у Бараўлянах, аказаўся без віны вінаватым

Мужчына, абвінавачаны ў спробе выкрадання дзяцей у Бараўлянах, аказаўся без віны вінаватым

Усе навіны →
Усе навіны

Ці варта зімой вячэраць раней?3

Пакуль Лукашэнка з двума сынамі бавіць час у Амане, трэці ягоны сын засвяціўся на другім канцы кантынента9

Перад прыездам Уіткафа Пуціну далажылі пра захоп Пакроўска і Ваўчанска. Пацвярджэнняў гэтаму няма8

Стрым таксіста Аляксея Хлястова глядзелі больш за 20 тысяч чалавек4

Ціханоўская: Для нас важна, каб мір быў на ўмовах Украіны20

«Без Білета» дадуць першы канцэрт за 4 гады. У Маскве9

Эйсмант заявіла, што Літва «страляе сабе паміж ног»16

Фон дэр Ляен анансавала новыя санкцыі ЕС супраць Беларусі за гібрыдныя атакі11

«Навіна стала шокавай і нечаканай». Мінскі Vizor працягвае масава скарачаць супрацоўнікаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына, абвінавачаны ў спробе выкрадання дзяцей у Бараўлянах, аказаўся без віны вінаватым

Мужчына, абвінавачаны ў спробе выкрадання дзяцей у Бараўлянах, аказаўся без віны вінаватым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць