Грамадства11

Прыбіральшчыцы ў школе не працягнулі кантракт — яна адсудзіла 10 заробкаў

Як атрымалася?

Ілюстрацыйнае фота. Фота AP Photo / Michal Dyjuk

Вольга (імя зменена) працавала ў адной са школ Гродзенскай вобласці. Улетку ў жанчыны заканчваўся кантракт. Ведаючы, што сумленна выконвае свае абавязкі, яна напісала заяву з просьбай працягнуць яго на максімальны тэрмін. Але праз некалькі дзён атрымала паведамленне аб звальненні, і неўзабаве была звольнена, паведамляе сайт Федэрацыі прафсаюзаў.

— Па агульным правіле кантракт у межах пяцігадовага тэрміну працягваецца па згодзе бакоў. Гэта значыць аднаго жадання работніка недастаткова. Паколькі Вольга не адносіцца да асобных катэгорый, з якімі наймальнік павінен працягваць працоўныя адносіны, яе, здавалася б, можна было звольніць.

Аднак ва ўстанове не ўлічылі ўмовы калектыўнай дамовы, — звяртае ўвагу прававы інспектар працы Юлія Шыркавец. — Ім устаноўлена: калі работнік не парушае вытворча-тэхналагічную, выканаўчую і працоўную дысцыпліну, з ім абавязаны працягнуць кантракт.

Нягледзячы на довады прафсаюзнага юрыста, адміністрацыя школы працягвала стаяць на сваім, і справа дайшла да суда.

Наймальнік спрабаваў даказаць, што на Вольгу згаданае палажэнне калектыўнай дамовы не распаўсюджваецца: жанчыне, маўляў, не раз рабілі вусныя заўвагі за спазненні, а значыць, яе нельга лічыць сумленным работнікам. Але чаму ў такім выпадку, ад жанчыны не запатрабавалі тлумачальных запісак і не прынялі якіх-небудзь мер? За ўвесь год да заканчэння кантракта ў Вольгі не было ні аднаго спагнання.

— Звальненне работніцы прызналі незаконным з-за парушэнняў умоў калектыўнай дамовы. Да моманту вынясення рашэння школу, дзе працавала Вольга, ліквідавалі, а сама яна ўжо знайшла новую працу. Аднавіць прыбіральшчыцу на ранейшым месцы было немагчыма, і суд, як прадугледжана для падобных сітуацый ч.2 арт.243 Працоўнага кодэкса, усклаў на наймальніка абавязак выплаціць кампенсацыю ў памеры дзесяцікратнага сярэднемесячнага заробку, — тлумачыць прававы інспектар працы. — З улікам кампенсацыі маральнай шкоды Вользе належыць звыш 8 тысяч рублёў. Наймальнік спрабаваў абскардзіць рашэнне, але апеляцыйная інстанцыя пакінула яго ў сіле.

Каментары1

  • хамса
    04.12.2025
    што сказаць... маладзец. беларусы не павінны працаваць па кантракце. па кантракце працуюць толькі вайскоўцы і т.п., але не ўсе

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пра паветраныя шары з Беларусі: Я размаўляў з лётчыкамі, для самалётаў ніякай праблемы няма

Лукашэнка пра паветраныя шары з Беларусі: Я размаўляў з лётчыкамі, для самалётаў ніякай праблемы няма

Усе навіны →
Усе навіны

Той самы Ігар з Віцебска, які праставаў нападпітку дахаты, звольніўся з завода20

Мужчына нечакана вылекаваўся ад ВІЧ пасля перасадкі звычайных ствалавых клетак1

У Мінску пенсіянерку заціснула дзвярыма аўтобуса, і яе некалькі метраў працягнула па асфальце9

У новым Нацыянальным гістарычным музеі пачаліся аздобныя працы, апошні вежавы кран знялі3

Праз захраслыя ў Беларусі літоўскія грузавікі ў Вільні пройдзе пратэст перавозчыкаў— фурамі заставяць цэнтр горада4

Ці не застануцца беларусы сам-насам з Пуціным і чым гатовы дапамагчы Еўрасаюз? Інтэрв'ю з еўракамісарам26

Забітую ў Ерэване чачэнку Айшат Баймурадаву маглі атруціць, памірала яна цяжка і доўга3

«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы23

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пра паветраныя шары з Беларусі: Я размаўляў з лётчыкамі, для самалётаў ніякай праблемы няма

Лукашэнка пра паветраныя шары з Беларусі: Я размаўляў з лётчыкамі, для самалётаў ніякай праблемы няма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць