Вечарам у пятніцу на нумар 101 паступіла паведамленне аб задымленні на пункце выдачы тавараў на вуліцы Савецкай, паведамляе МНС.

Па прыбыцці падраздзяленняў МНС назіраўся дым з памяшкання кацельні будынка.
Выратавальнікі ліквідавалі пажар. Ніхто не пацярпеў. На месцы працавалі 4 адзінкі тэхнікі МНС.
Акалічнасці здарэння высвятляюцца.
Каментары