Грамадства

Камунальнікі расказалі, калі ў мінскіх дамах адключаць воданагравальныя калонкі

Пра планы ліквідацыі газавых воданагравальных калонак і пераводзе абсталяваных імі дамоў на іншыя крыніцы гарачага водазабеспячэння ў эфіры праграмы «Говорит и показывает Минск» на «Радыё-Мінск» расказала генеральная дырэктарка «Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі» Марына Тоўсцік, пішуць «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: БелТА

«У Мінску на абслугоўванні прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі знаходзіцца больш за 4 500 жылых дамоў. А калі дадаць да гэтай лічбы яшчэ і таварыства ўласнікаў, то жылых будынкаў будзе каля 7 000. Газавымі воданагравальнікамі з іх абсталяваныя каля 520. У прынцыпе, гэта няшмат, але такія дамы існуюць.

Таму, пачынаючы з 2024 года, пры правядзенні капітальных рамонтаў мы разам з энергетыкамі разглядаем магчымасць іх пераводу на электрычнае альбо цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне. Ужо ёсць паспяхова рэалізаваныя праекты, і ў праграму на 2026‑2030 гады ўключана яшчэ каля 60 дамоў.

Тут трэба ўлічваць шмат тэхнічных момантаў, у тым ліку павелічэнне нагрузкі на энергасістэму, але мы рухаемся ў гэтым кірунку і разумеем, што гэтыя крокі — правільныя, паколькі людзі павінны жыць з сучаснымі выгодамі», — сказала Марына Тоўсцік.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый39

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму цяперашняя тушонка захоўваецца толькі 2 гады, а ў савецкія часы ў разы даўжэй?6

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі2

У Грузіі прадаюцца вельмі нясмачныя беларускія катлеты. Але ці насамрэч яны беларускія?5

УСУ адступілі з двух сёл каля Пакроўска6

Прызналі «экстрэмісцкімі» кліпы гурта Dymna Lotva і афіцыйны сайт Рады Еўропы4

У баі на ўсходзе Украіны загінуў украінскі пілот2

У Егіпце знайшлі антычнае судна, якое раней бачылі толькі на мазаіках2

Спявачка Каця Волкава расказала, як яе ўгаворвалі выступіць на канцэрце да выбараў-2020 і чаму яна з'ехала1

Матч у падтрымку ЛГБТ на футбольным ЧС-2026 прыпаў на гульню зборных краін, дзе аднаполыя адносіны забароненыя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый39

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць