Грамадства11

42 падзенні беспілотнікаў зафіксаваныя толькі ў Брэсцкай вобласці

У Брэсцкім аблвыканкаме нядаўна прайшла каардынацыйная нарада, прысвечаная «павышаным рызыкам, выклікам і пагрозам для нацыянальнай бяспекі, звязаным з правядзеннем на тэрыторыі Украіны «СВА».

Ілюстрацыйнае фота Efrem Lukatsky / AP

«Белпол» атрымаў у распараджэнне дакумент, які дазваляе ўбачыць рэальную карціну таго, што адбываецца — і яна выклікае сур’ёзныя пытанні да дзеянняў беларускага рэжыму.

Згодна з дакументам, пачынаючы з 2025 года на тэрыторыі Брэсцкай вобласці зафіксаваныя 42 выпадкі падзення БПЛА, а таксама іх складовых частак. Асабліва турбуе тое, што тры з гэтых БПЛА былі снараджаныя выбуховымі рэчывамі:

— адзін беспілотнік здэтанаваў пры падзенні,

— два былі дэактываваныя сапёрамі шляхам кантраляванага падрыву.

Дакумент таксама пацвярджае: матэрыялы праверак па фактах выяўлення БПЛА знаходзяцца на разглядзе ва Упраўленні Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.

На 1 снежня паводле 27 матэрыялаў праверкі было прынятае рашэнне аб адмове ў завядзенні крымінальнай справы па п. 1 ч. 2 арт. 29 КПК Рэспублікі Беларусь — то бок за адсутнасцю складу злачынства.

Падобнае рашэнне следства магло прыняць толькі ў тым выпадку, калі прыналежнасць БПЛА да Узброеных сіл Расіі была дакладна ўстаноўлена.

Нягледзячы на прамую пагрозу бяспецы грамадзян, рэжым не выстаўляе Расіі ніякіх прэтэнзій і робіць усё, каб гэтая інфармацыя не стала публічнай. Падыход да расследавання падобных здарэнняў паказвае, што нават надзвычайныя сітуацыі, якія патэнцыйна маглі прывесці да гібелі людзей, будуць хавацца. Распаўсюджванне інфармацыі, якая мае грамадскую значнасць, перакрываецца любой цаной.

Паводле даных «Белпола», маштабы падзенняў БПЛА на Гомельскім кірунку могуць быць яшчэ большыя, што робіць праблему сістэмнай.

Каментары1

  • странно
    08.12.2025
    Странно, а почему, зависящий от путина и Москвы на 1000%, скотный даор лукашенко, должен себя вести иначе ?
    Скотный двор занят своим выживанием и сохранением награбленного за 31 год, а не безопасностью населения !

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ2

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму21

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі31

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»14

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану10

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму5

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ2

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць