Хоць цяпер і снежань — на вуліцы плюсавыя тэмпературы, а таму сама прырода, здаецца, не разумее, якая цяпер пара года. У цэнтры Баранавіч фатограф мясцовага выдання «Наш край» заўважыў нешта незвычайнае — зімовае цвіценне кустоў.

Шыпшына распусціла ярка-ружовыя кветкі, а на суседніх галінках вісяць насычана-чырвоныя ягады, што паспелі пасля першага ўраджаю.

Калі шыпшына цвіце ў зімовы час, гэта можа сведчыць пра нестабільнае надвор’е ці парушэнне яе натуральнага цыкла адпачынку з-за анамальнага цяпла.

Цвіценне ў зімовы перыяд нетыповае для расліны і можа сведчыць пра яе стрэс перад сапраўднымі маразамі.

Па народных прыкметах, такая з’ява можа быць прадвеснікам суровай зімы.
Каментары