Колькі каштуе навагодні банкет у санаторыях Беларусі, журналістам расказаў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва Генадзь Балбатоўскі, піша БелТА.

«Што датычыцца кошту банкета, мы вывучылі пытанне. Сёлета сярэдні кошт складзе каля 310 рублёў. Калі гаварыць пра дынаміку, то летась на прэс-канферэнцыі я называў лічбу 275 рублёў», — сказаў Генадзь Балбатоўскі.
Дырэктар рэспубліканскага цэнтра падкрэсліў, што навагодні банкет — гэта права выбару кожнага адпачывальніка і «абсалютна добраахвотная справа».
Што да паслуг па правядзенні навагодніх карпаратываў для кампаній і прадпрыемстваў, санаторыі займаюцца гэтым у меншай ступені, растлумачыў Генадзь Балбатоўскі. У гэты перыяд, паводле яго слоў, і так даволі высокая запаўняльнасць.
Што тычыцца вольных месцаў на навагоднія і калядныя святы, то ў санаторыях на гэты момант іх практычна няма. Адзінкавыя месцы могуць з’явіцца толькі ў выпадку адмоў. Генадзь Балбатоўскі ўдакладніў, што ў Беларусі 97 санаторыяў на 28 тыс. месцаў і 42 аздараўленчыя арганізацыі на 9 тыс. месцаў.
Каментары