У Дубаі часова адмянілі турыстычны збор у гатэлях, каб падтрымаць попыт на адпачынак тут. Гаворка ідзе пра збор Tourism Dirham — плату, якую звычайна бяруць з турыстаў за кожную ноч пражывання. У дарагіх гатэлях ён можа складаць каля 20 дырхамаў (каля 5,5 даляраў) за суткі.

З 1 красавіка гэты збор ужо не спаганяецца, дзякуючы чаму адпачынак у Дубаі стаў таннейшым. Аднак улады папярэдзілі, што гэта часовая мера: ужо з 30 чэрвеня збор вернуць.
Адмена распаўсюджваецца на ўсе віды размяшчэння — гатэлі, апартаменты і курортныя комплексы. Мэта — падтрымаць гатэльны бізнэс і палепшыць фінансавую сітуацыю ў гэтай сферы.
Такое рашэнне звязана са зніжэннем попыту на паездкі ў ААЭ з боку іншаземцаў, у тым ліку з-за напружанасці ў рэгіёне. Каб прыцягнуць кліентаў, гатэлі таксама прапануюць скідкі і дадатковыя бонусы, асабліва для мясцовых жыхароў.
Каментары