У Расіі супрацоўніцы бара, што зрабіла «кальян на кулічы», далі рэальны тэрмін — тры гады
Не дапамагло і тое, што бацька дзяўчыны і яе брат пайшлі на вайну.

Суд у Маскве вынес прысуд 27‑гадовай Ксеніі Белавусавай. Дзяўчына была прызнана вінаватай у «абразе пачуццяў вернікаў» і асуджана на 3 гады і 25 сутак калоніі агульнага рэжыму. Яе ўзялі пад варту ў зале суда, паведамляюць расійскія СМІ.

Пракурор запытаў для дзяўчыны крыху больш — 3 гады і 2 месяцы пазбаўлення волі. Да гэтага дзяўчына ўжо мела ўмоўны тэрмін за захоўванне 5 грамаў мефедрону. У сувязі з гэтым пракуратура папрасіла адмяніць умоўны тэрмін і шляхам складання пакаранняў прызначыць рэальнае пакаранне ў калоніі.
У сваім апошнім слове 27‑гадовая Ксенія Белавусава прасіла суд абмежавацца штрафамі, плакала і настойвала на тым, што сама з'яўляецца верніцай, а сям'я падтрымлівае вайну супраць Украіны:
«Я сапраўды прызнала сваю віну, раскайваюся і лічу свой учынак недапушчальным. Цяпер я ведаю, наколькі важныя атрыбуты Святога Вялікадня. Я верніца, хаджу ў царкву. Мая сям'я — мой бацька, мой брат — з'яўляюцца членамі СВА<>. Я прашу пакарання ў выглядзе штрафу», — сказала яна.
Аднак суддзі палічылі матывы дзяўчыны «дэманстратыўна здзеклівымі» і прызначылі рэальнае пазбаўленне волі. iPhone, з якога ў сацыяльную сетку быў загружаны відэаролік з кальянамі на кулічы, канфіскавалі.
Каментары