Грамадства88

Беларус пераканаў Данію, што яго некалькі судзімасцяў за наркотыкі — фактычна палітычны пераслед. І атрымаў прытулак

У 2020‑м яго збілі невядомыя, таму ён і з'ехаў у Данію.

Капенгаген. Фота: goodfon.ru

Дацкая рада па справах бежанцаў (Flygtningenævnet) у жніўні 2024 года прызнала беларуса ўцекачом паводле Жэнеўскай канвенцыі. Мужчына прыехаў у Данію ў 2020 годзе. На радзіме яго некалькі разоў судзілі за захоўванне наркотыкаў — але рада палічыла гэтыя справы сфабрыкаванымі, метадам, якім улады распраўляюцца з крытыкамі рэжыму.

Заяўнік — праваслаўны беларус. Паводле яго аповеду, ён пачаў крытыкаваць уладу яшчэ ў 2006 годзе, бо не пагаджаўся з тым, як кіруюць краінай. Ён выказваўся супраць рэжыму на дэманстрацыях, у размовах з людзьмі і ў інтэрнэце — і трапіў у поле зроку ўладаў.

У перыяд з 2009 да 2014 года яго некалькі разоў асудзілі за захоўванне наркотыкаў. Сам заяўнік сцвярджаў, што абвінавачанні былі ілжывыя і звязаныя з ягонай палітычнай актыўнасцю. Рада з гэтым пагадзілася, абапіраючыся на фонавую інфармацыю пра становішча ў Беларусі.

Сітуацыя рэзка пагоршылася падчас выбараў 2020 года. Беларус расказаў, што незадоўга да ад'езду да яго прыйшлі трое невядомых, збілі яго і сказалі, што «парэжуць на кавалкі», калі ён не «заткнецца». Раней яго таксама выклікалі да ўладаў і папярэджвалі спыніць актыўнасць.

У Даніі мужчына сваю дзейнасць не спыніў: пратэставаў перад расійскім пасольствам, удзельнічаў у акцыях у падтрымку Украіны і працягваў крытыкаваць беларускі рэжым у сацсетках — пад уласным імем. Праз гэта, паводле яго слоў, ён атрымаў пагрозу ў сацыяльнай сетцы ад чалавека, які, ён упэўнены, звязаны з паліцыяй. Аднаго з яго родзічаў таксама выклікалі да ўладаў.

Рада палічыла заяўніка «вартым даверу» і адзначыла, што значная частка яго аповеду гучыць як перажытае асабіста. Разыходжанні ў дэталях вырашальнага значэння не мелі.

Асобна рада разглядала, ці не варта адмовіць у прытулку праз судзімасці — выключэнне, прадугледжанае Канвенцыяй для тых, хто здзейсніў цяжкія злачынствы. Падстаў для гэтага не знайшлі.

У выніку рада прызнала, што пры вяртанні ў Беларусь мужчына рызыкуе сутыкнуцца з пераследам, і выдала яму дазвол на жыхарства са статусам бежанца.

Каментары8

  • мусарскі рэжым так і робіць
    08.06.2026
    Filipp, [Рэд. Выдалена], твае калегі па зграі па падобных схемах зачынялі Дашкевіча. Чаго ты саромеешся, як той кот, нагадзіў, не вараці пысу.

    [Зрэдагавана]
  • Ооо
    08.06.2026
    Яшчэ адзін прахадзімец-фантазёр
  • Filipp
    08.06.2026
    мусарскі рэжым так і робіць, Ты абражаеш не разабраўшыся, а за словамі трэба сачыць, у тым і справа, што гэтага наркамана ніхто б нікуды не адпусціў, калі б за ім прыехалі, яго б пасадзілі. А гэты боўдзіла распавядае, што яго проста збілі і пасля пагроз адпусцілі. Ты нешта падобнае з Дашкевічам бачыў?

Цяпер чытаюць

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю1

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю5

Зяленскі прапанаваў Лондану накіраваць грошы Абрамовіча на ўзмацненне ўкраінскай СПА1

Новы трэнд у вясельнай модзе: на змену сукенцы прыходзіць касцюм са спадніцай3

Украіна атакавала цэнтр вытворчасці беспілотнікаў на аэрадроме пад Разанню

Зяленскі правёў «вельмі пазітыўную размову» са Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам

Найлепшага футбольнага арбітра Афрыкі не пусцілі ў ЗША на чэмпіянат свету. Падвяло грамадзянства4

У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі

Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні ФОТЫ4

Закрылася піцэрыя, якую італьянец адкрыў у вёсцы Крывая Бяроза5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю1

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць