Тры чалавекі загінулі, 18 параненыя ў Харкаўскай вобласці пасля атакі расійскіх вайскоўцаў
Адзін з удараў прыйшоўся па горадзе Чугуеве.

У Дзяржаўнай службе надзвычайных сітуацый Украіны паведамілі, што ў выніку ракетных удараў загінулі тры чалавекі — два мужчыны і адна жанчына. Яшчэ трое атрымалі траўмы. У горадзе пашкоджаны «жылыя і іншыя будынкі».
У самім Харкаве ў выніку атакі беспілотнікаў паранены 15 чалавек, сярод якіх двое дзяцей. Пашкоджаныя жылыя дамы, бізнэс-цэнтр, адміністрацыйныя і вытворчыя памяшканні, а таксама храм і кавярня.
Каментары