Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?
Мінскі метрапалітэн апублікаваў тлумачэнне ў сувязі са зваротамі пасажыраў па пытанні аплаты праезду школьнікаў падчас вакацый.

Фота: Мінскі метрапалітэн
Вучні школ і навучэнцы спецыяльнай адукацыі Мінска ў гарадскім наземным транспарце, гарадскім электратранспарце і ў метрапалітэне Мінска могуць карыстацца бясплатным праездам круглы год, у тым ліку ў дні летніх школьных канікул.
Але гэтае права навучэнцы ажыццяўляюць на падставе карты навучэнца, вучнёўскага білета (у выпадку іх адсутнасці — даведкі), якія пацвярджаюць іх навучанне ў адпаведных установах адукацыі.
Каментары