У Гродне днём адбыўся пажар у пяціпавярховым жылым доме на вуліцы Пушкіна. Калі падраздзяленні МНС прыбылі на месца, з вокнаў кватэры на першым паверсе ўжо вырывалася полымя.

Скрыншот з відэа
Падчас разведкі ў калідоры кватэры, якая загарэлася, ратавальнікі знайшлі жанчыну. Яе вынеслі на свежае паветра і перадалі медыкам. Пацярпелую шпіталізавалі.
У адным з пакояў кватэры знайшлі гаспадыню жылля без прыкмет жыцця.
З кватэр на верхніх паверхах супрацоўнікі МНС выратавалі яшчэ шэсць чалавек, у тым ліку двух дзяцей. Для эвакуацыі выкарыстоўваліся спецыяльныя маскі для абароны органаў дыхання. Медыцынская дапамога выратаваным не спатрэбілася.
Пажар быў ліквідаваны. Прычыны ўзгарання цяпер высвятляюцца.
Каментары