Эканоміка1010

Кіраўніцай Нацбанка стала Надзея Ермакова

Лукашэнка прыняў доўгачасовую кіраўніцу "Беларусбанка" і пасля гэтага стала вядома пра яе прызначэнне старшынёй Нацбанка.

Як афіцыйна паведамляецца, у часе сустрэчы

Надзея Ермакова «адзначыла стабілізацыю» сітуацыі. Паводле яе слоў, «насельніцтва супакоілася і з 10 чэрвеня ідзе прыток укладаў у банкаўскую сістэму» ў рублях. «Што датычыцца валютных укладаў, то іх адток ў цэлым таксама спыніўся»
і «ўжо ў асобных банках, дзе працэнтныя стаўкі вышэйшыя, ідзе невялікі прыток».

Паводле яе слоў, курс 5000 за даляр адлюстроўвае рэальны ўзровень і не стрымліваецца адміністрацыйнымі метадамі.

Пераходу на адзіны курс ад беларускіх уладаў патрабуюць іх замежныя фундатары: Расія і МВФ. Адзіны курс стаў умовай выдзялення Беларусі крэдыту ЕўрАзЭС.

Надзея Ермакова адзначылася ў часе фінансавага крызісу вясны 2011-га як адданая прапагандыстка.
«Ну вось у мяне яго [даляра] няма, і я не іду ў абменнік, мне ён проста не патрэбны, у мяне ў 90-я не было, і сёння няма, — заявіла яна на тэлебачанні. — Так, абутак завозіцца імпартны, так, ён стане крыху даражэйшы, але нічога страшнага, зносім замест двух туфляў адны».

Пры гэтым у выніку дэвальвацыі ўкладчыкі яе банка страцілі каля мільярда даляраў за кошт абясцэньвання сваіх рублёвых дэпазітаў.

Ермакова пераехала ў Мінск з пасады загадчыцы фінаддзела Шклоўскага райвыканкама.

Ермаковай 58 гадоў, нарадзілася яна ў вёсцы Разальмаў Хоцімскага раёна, што на крайнім усходзе Беларусі.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў13

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: «Для мяне не стаіць пытанне, ці пераможа Украіна. Адзінае пытанне — калі»16

Беларусаў шакаваў стан жывёл у «Дукорскім маёнтку»: «Гэта канцлагер!» Спецыялісты супакойваюць2

Вальфовіч: За тыдзень 116 украінскіх дронаў заляцела ў Беларусь12

Палітзняволенага журналіста Кірылу Пазняка выпісалі са шпіталя хуткай дапамогі

Персанальныя звесткі кліентаў «Дода Піцы» пайшлі ў інтэрнэт3

За апошнія суткі ў Беларусь як мінімум тры разы заляцелі расійскія дроны

У Беларусі забаранілі яшчэ 17 кніг, у асноўным заходніх аўтараў12

Дзяўчыне заціснула пальцы рукі на выхадзе з метро4

Украінцы назвалі лічбу беларусаў, якія ваююць на баку Расіі, і колькі з іх загінулі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў13

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць