Свет33

Забіты галоўнакамандуючы лівійскіх паўстанцаў: магчыма, сваімі ж, за здраду

Забілі яго па дарозе на допыт у паўстанцкай спецслужбе.

Пры таямнічых абставінах загінуў галоўнакамандуючы лівійскіх паўстанцаў. Ён быў у Кадафі міністрам унутраных спраў, але адных з першых перайшоў на бок паўстання. Забілі яго па дарозе на допыт, куды яго выклікалі па падазрэнні ў тым, што ягоная сям’я працягвае супрацоўнічаць з Муамарам Кадафі.

Пра гэта паведамляе сайт тэлеканала «Аль-Джазіра». Разам з Юнэсам загінулі і два ягоныя памочнікі.

Паведамленні з Бенгазі прыходзяць супярэчлівыя. Няясна, ці Абдэль Фатах Юнэс быў забіты да допыту, ці пасля яго

Юнэс кіраваў ваеннай кампаніяй паўстанцаў.

Старшыня пераходнай нацыянальнай рады (ПНР) Лівіі Мустафа Абдэль-Джаліль зачытаў заяву пра забойства Юнэса з паперкі. Паводле афіцыйнай версіі паўстанцаў, Юнэс быў забіты з агнястрэльнай зброі, трапіў у засаду.

Абдэль-Джаліль назваў версію, што галоўнакамандуючы быў застрэлены самімі паўстанцамі, «чуткамі, якія распаўсюджваюць прыхільнікі Кадафі».

Па словах Абдэль-Джаліля, аднаго з нападнікаў затрымалі, шукаюць іншых.

Абдэль-Джаліль назваў Юнэса героем рэвалюцыі.

Цікава, што адразу пасля прэс-канферэнцыіАбдэль-Джаліля каля гатэля «Тыбесты», дзе яна праводзілася, таксама выбухнула страляніна.

У сераду Юнэса адклікалі з фронту рашэннем ПНР для правядзення допыту, бо з’явіліся падазрэнні, што ён супрацоўнічае з Кадафі.

Меркавалі, што Юнэс адпраўляе ў Трыпалі зброю, якая трапляе ў рукі мяцежнікаў.

Тым часам паўстанцы распачалі чарговы наступ на захадзе Лівіі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў13

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: «Для мяне не стаіць пытанне, ці пераможа Украіна. Адзінае пытанне — калі»16

Беларусаў шакаваў стан жывёл у «Дукорскім маёнтку»: «Гэта канцлагер!» Спецыялісты супакойваюць2

Вальфовіч: За тыдзень 116 украінскіх дронаў заляцела ў Беларусь12

Палітзняволенага журналіста Кірылу Пазняка выпісалі са шпіталя хуткай дапамогі

Персанальныя звесткі кліентаў «Дода Піцы» пайшлі ў інтэрнэт3

За апошнія суткі ў Беларусь як мінімум тры разы заляцелі расійскія дроны

У Беларусі забаранілі яшчэ 17 кніг, у асноўным заходніх аўтараў12

Дзяўчыне заціснула пальцы рукі на выхадзе з метро4

Украінцы назвалі лічбу беларусаў, якія ваююць на баку Расіі, і колькі з іх загінулі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў13

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць