БЕЛ Ł РУС

Спектакль «Мама Му чытае і прыбірае» — 14 лістапада

14.11.2013 / 10:05

Nashaniva.com

 

Дарагія бацькі і дзеткі! З радасцю запрашаем Вас 14 лістапада (чацвер) на спектакль «Мама Му чытае і прыбірае».

Цудоўны лялечны тэатр «Лямцавая батлейка» пакажа Вам цікавыя гісторыі пра карову Маму Му, якая навучылася чытаць, і пра яе сябра Крумкача, які вучыў яе прыбірацца ў кароўніку.

Кошт квіткоў: дзіцячы 80 000, дарослы 20 000. Другі дарослы і дзеці да года бясплатна.

Будзем рады бачыць Вас 14 лістапада ў 19:00 па адрасе: Мінск, вул. Талбухіна, дом 2 (новы бізнэс-цэнтр), другі паверх, аўдыторыя 208.

Папярэдні запіс па тэлефонах: +37529 7846313; +37529 6667647.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула