БЕЛ Ł РУС

Ніводная падзея «Арт Сядзібы» ў лютым не адмяняецца

17.02.2014 / 10:36

Нягледзячы на магчымасць разарвання дамовы арэнды, «Арт-Сядзіба» не адмяняе ніводнага мерапрыемства.

18 лютага — прэм’ера першага беларускамоўнага стэндап-шоу «Стэндап Кавярня». Стэйк-хаўс «Newman» (вул. Няміга, 36). Пачатак у 20.00. Уваход вольны.

19 лютага — літаратурна-музычная імпрэза «Інструментальны завулак». Арт Сядзіба. Пачатак у 18.00. Уваход вольны.

20 лютага — уручэнне Таварыствам аматараў гісторыі прэміі ім. Вацлава Ластоўскага. Арт Сядзіба. Пачатак у 18.30. Уваход вольны.

21 лютага — прэзентацыя фільму Віктара Корзуна «Амерыканка. All included» паводле кнігі Аляксандра Фядуты «Амерыканскія вершы». Арт Сядзіба. Пачатак у 17.00. Уваход вольны.

22 лютага — прэзентацыя адукацыйнай праграмы ва Украіне «Майстэрня грамадзянскай актыўнасці» яе выпускнікамі з Беларусі. Арт Сядзіба. Пачатак у 18.00. Уваход вольны.

23 лютага — прэзентацыя кнігі Кацярыны Оаро «Сарочае радыё». Арт Сядзіба. Пачатак у 17.00. Уваход вольны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула