БЕЛ Ł РУС

Павал Касцюкевіч прадстаўляе 29 сакавіка раман «План Бабарозы»

22.03.2016 / 13:31

Nashaniva.com

29 сакавіка ў Галерэі Ў (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а) адбудзецца піжамная прэзентацыя рамана Паўла Касцюкевіча «План Бабарозы»

Пачатак а 19-й.

«План Бабарозы» — гэта мілосны шасцікутнік, дзе мінскі псіхатэрапеўт выбірае паміж каханай жанчынай і любай прабабуляй, і дзе фігуруюць яшчэ тры пацыенткі, якім былі выратаваныя жыцці.

Гэта сямейная сага з моцным чухонска-галіцыйскім акцэнтам, дзе чатыры пакаленні прыбышоў усё жыццё навылёт заўзята аспрэчваюць мэтазгоднасць свайго перабывання ў Мінску.

Гэта найноўшая гісторыя Беларусі на прыкладзе адной мандражнай радзіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула