БЕЛ Ł РУС

Святлана Алексіевіч выступіць у Палацы Рэспублікі

10.04.2016 / 11:40

Nashaniva.com

Праўда, у малой (500 месцаў) зале. 

Радыё «Свабода» і Саюз беларускіх пісьменнікаў правядуць урачыстую прэзэнтацыю кнігі «Алексіевіч на Свабодзе» ў малой зале Палаца Рэспублікі 14 красавіка а 16-й гадзіне. Удзел у ёй возьме Святлана Алексіевіч, паведамляе радыё «Свабода». 

Кніга «Святлана Алексіевіч на Свабодзе» выйшла у серыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагоддзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігоддзя гучалі на хвалях Радыё «Свабода» — інтэрв'ю са Святланай Алексіевіч, дыскусіі з яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі і іншыя тэксты пра першую ў Беларусі лаўрэатку Нобелеўскай прэміі. 

Спампаваць кнігу можна па спасылках тут

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула