БЕЛ Ł РУС

Спрэчная спадчына: быць ці не быць

3.11.2016 / 15:32

Nashaniva.com

Беларускі архіў вуснай гісторыі і музей «Дом Ганны Франк» у межах праекта «Шпацыр па памяці» ладзяць дыскусію, прысвечаную спрэчнай спадчыне Беларусі.

Праект «Шпацыр па памяці» распачаўся ў 2015 г. На вуліцах розных гарадоў Беларусі мінакоў распытвалі пра іх стаўленне да тых ці іншых помнікаў. «Галоўнай мэтай праекта было імкненне паказаць, што помнікі кажуць нам столькі ж пра праблемы сённяшняга дня, колькі і пра пакуты мінулага», — кажа гісторык Таццяна Касатая.

Вынікі па прашэсці года працы ў розных гарадах Беларусі прадказальныя: людзі часта дыяметральна супрацьлегла ацэньваюць адны і тыя ж падзеі, а значыць і мемарыялы. Асабліва гэта тычыцца савецкай спадчыны.

Прыспеў час вырашыць, што мы мусім рабіць з адыёзнымі і неадназначнымі помнікамі мінулага. Натуральна, што без грамадскай дыскусіі тут ніяк не абыйсціся.

Гэтыя і іншыя пытанні, звязаныя з праблемай гістарычнай памяці будуць абмяркоўвацца 12 — 13 лістапада. з 10:00 да 17:30 па адрасе: Гістарычная майстэрня, вул. Сухая, 25 (Мінск).

Для удзелу ў мерапрыемстве трэба да 8 лістапада запоўніць анкету:

Кантактны адрас: l.shynder@annefrank.nl

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула