Затрыманы інжынер-канструктар «Нафтана» Аляксандр Балонкін
27.09.2021 / 17:12
Праваабаронцам стала вядома, што Аляксандра затрымалі прыкладна ў 13:00 пасля ператрусу на працоўным месцы. Ён з'яўляецца намеснікам старшыні першаснай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза работнікаў ААТ «Нафтан».
Нагадаем, 21 верасня стала вядома, што ў Наваполацку праходзіў ператрус у кватэры старшыні першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза «Нафтана» Вольгі Брыцікавай.