Помнікі ў Мінску ажывілі з дапамогай штучнага інтэлекту ВІДЭА
26.01.2025 / 21:3
«А чаму Колас у спадніцы?»
Помнік Якубу Коласу ўскочыў і пачаў кружыцца. Скрыншоты відэа з тыктоку
У тыктоку апублікавалі відэа, на якіх гарадскія помнікі «ажылі» з дапамогай штучнага інтэлекту.
Так паэксперыментавалі з помнікам пісьменніку Якубу Коласу і гандляркай з «Камароўкі». А таксама рашылі «ажывіць» Уладзіміра Леніна і расійскіх пісьменнікаў Аляксандра Пушкіна і Максіма Горкага.
У каментарах па-рознаму ацанілі задуму. Многія ўсміхнуліся. Хтосьці піша, што выглядае «жудасна».
«Прышпільна. А чаму Колас у спадніцы?» — задаецца пытаннем адзін з карыстальнікаў.
«Цяпер я буду баяцца іх яшчэ больш», — каментуюць