БЕЛ Ł РУС

У Нідэрландах у гатэль прыйшоў цюлень і заснуў у нумары

8.02.2025 / 17:20

Nashaniva.com

У нідэрландскім горадзе Флісінген зоаабарончую службу выклікалі ў гатэль, у адзін з нумароў якога трапіў цюлень. Пра гэта паведамляе выданне NL Times.

Фота: Stichting Dierenwelzijn Zeeland

Жанчына, якая спынілася ў гатэлі ў Флісінгене, зняла так званы пляжны нумар — асобны пакой з выхадам на пляж, а ўвечары выйшла на шпацыр са сваім сабакам.

Калі яна вярнулася, то выявіла ў нумары нечаканага наведвальніка, пасля чаго пайшла ў суседні рэстаран і выклікала зоаабаронцаў.

Зоаабарончы фонд Зеландскай Фландрыі, які прыбыў па выкліку, быў здзіўлены, калі пачуў, што ў гасцінічным нумары выявілі цюленя.

«Гэта было дзіўнае відовішча: госці, якія стаялі звонку, трохі нерваваліся, а ўнутры спаў зусім расслаблены цюлень», — апісваюць сітуацыю там.

Фота: Stichting Dierenwelzijn Zeeland

Як тлумачаць зоаабаронцы, шэрыя цюлені могуць спаць у самых нечаканых месцах — нават пасярод дарогі.

Цюленя, які пасля таго, як яго пабудзілі, стаў даволі злосным, забралі з нумара ў спецыяльным кантэйнеры і адпусцілі яго ў бяспечным і ціхім месцы, гаворыцца ў матэрыяле.

Чытайце таксама:

Кіт-шпіён? Што вядома пра бялуху Хвалдзіміра і як Расія можа выкарыстоўваць марскіх жывёл у вайсковых мэтах

Глабальнае пацяпленне спрыяе росту папуляцыі пацукоў у гарадах

Сталі вядомыя пераможцы штогадовай прэміі за найлепшыя ФОТЫ дзікай прыроды

Каментары да артыкула