БЕЛ Ł РУС

За хабар затрымалі аднаго з топ-менеджараў беларускага прадпрыемства

18.02.2025 / 19:23

Nashaniva.com

Камітэт дзяржаўнага кантролю не ўдакладніў, на якім менавіта прадпрыемстве адбылося затрыманне. Але хабар, па словах чыноўнікаў, склаў 32 тысячы даляраў.

Супраць затрыманага мужчыны распачалі крымінальную справу аб атрыманні хабару (частка 3 арт. 430 КК).

Карупцыйную схему заўважылі на вытворчасці цэнтрабежнай тэхнікі і абсталявання для драбнення матэрыялаў. Там затрымалі аднаго з кіраўнікоў філіяла прадпрыемства.

У Дэпартаменце фінансавых расследаванняў КДК палічылі, што топ-менеджар праз хабары лабіраваў інтарэсы прыватнай расійскай кампаніі, якая займалася пастаўкай тавараў.

Мужчыну затрымалі, калі ён атрымліваў хабар у 6,5 тысяч даляраў. Усяго за два гады такім чынам ён атрымаў 32 тысячы даляраў, сцвярджае КДК.

Іншыя падрабязнасці справы невядомыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула