БЕЛ Ł РУС

Праз адкрыццё новых станцый метро з сакавіка ў Мінску зменяцца маршруты транспарту 

21.02.2025 / 19:35

Nashaniva.com

Маршруты некаторых аўтобусаў зменяць, а ў нейкіх раёнах запусцяць новыя, паведамілі БелТа ў «Мінсктрансе». Гэта не першыя змены працы грамадскага транспарту праз адкрыццё новых станцый метро.

З сакавіка новы аўтобус №56 запусцяць ад ДС «Дружная» да чыгуначнай станцыі «Мінск-Паўднёвы».

Аўтобус №73 цяпер будзе курсіраваць па вуліцы лейтэнанта Кіжаватава па праспекту Ніколы Тэслы, Чкалава, Маскоўскай і плошчы «Стары аэрапорт».

Маршрут аўтобуса №45 скароцяць з боку «Мінскрыбпрама» і ДС «Курасоўшчына» — будзе рухацца праз станцыю метро «Слуцкі Гасцінец». Аўтобус №4 больш не будзе спыняцца на «Жарэса Алфёрава».

Аўтобус №82С заменяць тралейбусам №82, які таксама пройдзе праз прыпынак «Станцыя метро Аэрадромная». Адзін месяц у новым тралейбусе можна будзе выкарыстоўваць стары аўтобусны праязны.

Раней паведамлялася пра іншыя змены ў працы грамадскага транспарту, якія пачалі дзейнічаць з 10 лютага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула