Беларускі Дзед Мароз пераедзе ў новую рэзідэнцыю
2.03.2025 / 19:40
Пачаць будаўніцтва плануюць у 2026 годзе.
Дзед Мароз у Белавежскай пушчы. Фота: npbp.by
У Нацыянальным парку «Белавежская пушча» распрацавалі праект новага дома Дзеда Мароза.
«Летась мы зрабілі праект для рэзідэнцыі. Будзе зусім новы дом. Па канцэпцыі казкі «Марозка», але трошкі зменены. Ён будзе драўляны, з вялікай плошчай. Гэта будзе турыстычны аб'ект. Гэта значыць не толькі дом для самога Дзеда Мароза. Турыст зможа заходзіць ва ўнутр, каб убачыць Ледзяное царства, пакой Дзеда Мароза, спальню, вялікі камін», — расказаў БелТА генеральны дырэктар нацпарка Уладзіслаў Цецяронак.
Пачаць будаўніцтва новага дома Дзеда Мароза плануюць у 2026 годзе.
«Думаю, за год мы яго ўзвядзем. Спадзяюся, калі ўсё складзецца з фінансаваннем, то ў 2026 годзе да навагодніх святаў мы ўжо будзем прымаць гасцей у новым доме», — дадаў гендырэктар.
Абноўленыя галоўныя вароты Белавежскай пушчы. Фота: БелТА
У Белавежскай пушчы змяніліся і іншыя аб'екты — галоўныя вароты пушчы, закусачная Дзеда Мароза, кірмашовая «падкова», вальеры з дзікімі жывёламі.
Абноўленыя галоўныя вароты Белавежскай пушчы. Фота: БелТА