БЕЛ Ł РУС

Беларускі экспарт тавараў у студзені ўпаў адразу на 11,5%

3.03.2025 / 17:20

Nashaniva.com

Беларускі экспарт тавараў у студзені ўпаў адразу на 11,5% да 2,726 мільярды даляраў, піша Reform са спасылкай на Белстат. Імпарт пры гэтым вырас на 1% да 3,23 мільярды даляраў.

Згодна абноўленай інфармацыі Белстата, дэфіцыт замежнага гандлю таварамі за студзень склаў 504,3 мільёны даляраў, што ў 4,2 разы больш, чым летась.

У лютым стала вядома, што складскія запасы за студзень у беларускай прамысловасці выраслі адразу больш чым на 1 мільярд рублёў. Рэзкае запаволенне экспарту ў студзені можна звязаць у тым ліку з каляндарным фактарам: з-за пераносу выхадных дзён на першы тыдзень года выпаў толькі адзін працоўны дзень.

У гандлі з краінамі СНД экспарт у студзені ўпаў на 6,2% да 1,877 мільярды даляраў, а імпарт знізіўся — на 4,4% да 1,82 мільярды даляраў.

Прафіцыт гандлю з краінамі СНД склаў 62 мільёны даляраў, што на 40% менш, чым год таму.

Па-за СНД экспарт упаў на 21,3% да 849 мільёны даляраў. Імпарт за студзень з гэтых краінах павялічыўся на 8,9% да 1,415 мільярды даляраў. Дэфіцыт знешняга гандлю таварамі з краінамі СНД склаў 566,3 мільёны даляраў, што 2,5 разы больш, чым за першы месяц 2024 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула