БЕЛ Ł РУС

Сезон шэрынгавых самакатаў стартуе ў Мінску 15 сакавіка

6.03.2025 / 9:45

Nashaniva.com

Названа дата вяртання шэрынгавых электрасамакатаў на сталічныя вуліцы — 15 сакавіка, паведамляе СТБ.

«Адна з важных мер, уведзеных шэрынгавымі кампаніямі, — аўтаматычнае зніжэнне хуткасці пры трапленні ў пэўныя зоны: паркі, плошчы, набярэжныя, дзе шмат пешаходаў. А таксама немагчымасць разагнацца хутчэй за 25 км/г. У спецыяльных зонах хуткасць абмежаваная да 15 км/г», — гаворыцца ў паведамленні.

«Таксама ёсць пералік перакрыжаванняў, дзе хуткасць прымусова зніжаецца да 7 км/г, каб пазбегнуць ДТЗ з аўтамабілямі», — дадалі там.

Парушальнікаў правілаў будуць чакаць «спачатку папярэджанне, затым штраф і ў выніку — блакіроўка карыстальніка».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула