Украінскія дроны трапілі ў Маскоўскі НПЗ — Генштаб УСУ
11.03.2025 / 16:5
Украінскія войскі ў ноч на 11 сакавіка паразілі вытворчыя магутнасці Маскоўскага нафтаперапрацоўчага завода ў Капотні, «які забяспечвае 40-50% патрэбаў горада Масква ў дызелі і бензіне». З такім сцвярджэннем выступіў Генштаб УСУ.
Маскоўскі НПЗ. Фота: petrodigest.ru
Ва УСУ таксама сцвярджаюць, што былі зафіксаваныя выбухі ў раёне лінейна-вытворчай дыспетчарскай станцыі Стальны конь у Арлоўскай вобласці, якая «забяспечвае кіраванне тэхналагічнымі працэсамі нафтаправода «Дружба» і з'яўляецца важным складнікам у працэсах пастаўкі нафты на тэрмінал марскога порта Усць-Луга ў Ленінградскай вобласці».
Генштаб УСУ сцвярджае, што ўдары наносіліся «па шэрагу стратэгічных аб'ектаў РФ», аднак «у выніку дзеянняў СПА расійскага агрэсара пацярпеў шэраг аб'ектаў грамадзянскай інфраструктуры». Мінабароны Расіі заяўляе, што Украіна, маўляў, наўмысна атакавала грамадзянскую інфраструктуру.
Чытайце таксама:
Украіна назвала сённяшні ўдар па Расіі сігналам Пуціну
Некалькі дзясяткаў украінскіх беспілотнікаў атакавалі Маскву і Падмаскоўе
Карпянкоў расказаў, як у Беларусі бароняцца ад беспілотнікаў