Атака ўкраінскіх дронаў прыпыніла пастаўкі расійскай нафты ў Венгрыю
11.03.2025 / 18:3
Пра прыпыненне паставак расійскай нафты па трубаправодзе «Дружба» з-за атакі ўкраінскіх беспілотнікаў паведаміў міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта ў відэазвароце, апублікаваным у сацсетках.
Фота: Janos Kummer / Getty Images
Паводле слоў венгерскага міністра, рамонтныя работы на аб'екце ўжо вядуцца, падача нафты можа аднавіцца ўжо сёння.
«Калі эксплуатацыя нафтаправода «Дружба» стане немагчымай, то пастаўкі нафты ў Венгрыю і Славакію цалкам спыняцца», — сказаў Петэр Сіярта.
Ён заўважыў, што Будапешт раней атрымаў ад Еўракамісіі гарантыі, што энергетычная інфраструктура Венгрыі будзе ў бяспецы, і заклікаў Украіну адмовіцца ад падобных нападаў.
Раней Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што цэллю ўкраінскіх дронаў 11 сакавіка былі НПЗ у Маскве і вузел кіравання нафтаправодам «Дружба» ў Арлоўскай вобласці.
Чытайце таксама:
Украінскія дроны трапілі ў Маскоўскі НПЗ — Генштаб УСУ
Украіна назвала сённяшні ўдар па Расіі сігналам Пуціну
Некалькі дзясяткаў украінскіх беспілотнікаў атакавалі Маскву і Падмаскоўе