БЕЛ Ł РУС

У Пакістане вызвалілі 150 з 450 закладнікаў захопленага цягніка

12.03.2025 / 8:48

Nashaniva.com

Сілы бяспекі Пакістана вызвалілі не менш за 155 пасажыраў захопленага баевікамі цягніка, каля 30 экстрэмістаў знішчаны. Пра гэта паведамляе тэлеканал Geo TV са спасылкай на крыніцы ў сілавых структурах.

Фота: Arshad Butt / AP

Сілавікі працягваюць аперацыю па вызваленні астатніх пасажыраў, якіх на момант нападу магло быць каля 450 чалавек. Дакладная колькасць экстрэмістаў невядомая. Таксама паведамляецца, што 17 вызваленых закладнікаў былі шпіталізаваныя для аказання неадкладнай медыцынскай дапамогі. Характар іх траўмаў не ўдакладняецца.

Па даных тэлеканала, нападнікі адцягнулі цягнік у аддалены рэгіён на мяжы з Афганістанам і Іранам. Пасля пачатку спецаперацыі па вызваленні закладнікаў баевікі разбіліся на дробныя групы. Крыніцы Geo TV сцвярджаюць, што экстрэмісты выкарыстоўваюць спадарожнікавыя тэлефоны і падтрымліваюць сувязь з меркаванымі арганізатарамі нападу, якія знаходзяцца ў Афганістане. Аперацыя ўскладняецца тым, што баевікі выкарыстоўваюць закладнікаў як жывы шчыт.

У аўторак баевікі экстрэмісцкай групоўкі «Вызваленчая армія Белуджыстана» захапілі 450 пасажыраў цягніка ў Пакістане, які следаваў з горада Квета (адміністрацыйны цэнтр правінцыі Белуджыстан) у Пешавар (адміністрацыйны цэнтр правінцыі Хайбер-Пахтунхва).

Экстрэмісты падарвалі чыгуначныя шляхі, а затым адкрылі агонь па цягніку. Машыніст быў паранены. Падчас нападу адбылася перастрэлка паміж супрацоўнікамі службы бяспекі цягніка і баевікамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула